Мочала, мочула ’мачулішча’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ). Да мачу́ла1 (гл.). Параўн. таксама мочыла ’месца, дзе мачылі каноплі, пяньку’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мочалка ’падліўка’ (нараўл., Мат. Гом.), ’смажанае сала’ (ТС). Да мача́нка (гл.). Націск на мо‑ і ‑л‑ пад уплывам мочала (гл.). Сюды ж мо́чэло ’смажанае сала ці што іншае для мачання’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)