мно́жны, -ая, -ае.

Які складаецца з вялікай колькасці чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

Множная этымалогія.

Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. мно́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жны грам. мно́жественный;

м. лік — мно́жественное число́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мно́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мно́жны мно́жная мно́жнае мно́жныя
Р. мно́жнага мно́жнай
мно́жнае
мно́жнага мно́жных
Д. мно́жнаму мно́жнай мно́жнаму мно́жным
В. мно́жны (неадуш.)
мно́жнага (адуш.)
мно́жную мно́жнае мно́жныя (неадуш.)
мно́жных (адуш.)
Т. мно́жным мно́жнай
мно́жнаю
мно́жным мно́жнымі
М. мно́жным мно́жнай мно́жным мно́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мно́жны,

У выразе: множны лік гл. лік ​1 (у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рна-мно́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збо́рна-мно́жны збо́рна-мно́жная збо́рна-мно́жнае збо́рна-мно́жныя
Р. збо́рна-мно́жнага збо́рна-мно́жнай
збо́рна-мно́жнае
збо́рна-мно́жнага збо́рна-мно́жных
Д. збо́рна-мно́жнаму збо́рна-мно́жнай збо́рна-мно́жнаму збо́рна-мно́жным
В. збо́рна-мно́жны (неадуш.)
збо́рна-мно́жнага (адуш.)
збо́рна-мно́жную збо́рна-мно́жнае збо́рна-мно́жныя (неадуш.)
збо́рна-мно́жных (адуш.)
Т. збо́рна-мно́жным збо́рна-мно́жнай
збо́рна-мно́жнаю
збо́рна-мно́жным збо́рна-мно́жнымі
М. збо́рна-мно́жным збо́рна-мно́жнай збо́рна-мно́жным збо́рна-мно́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мно́жественный мно́жны;

мно́жественное число́ грам. мно́жны лік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вайлакі́ ’мяккія валёнкі’. Да войлак ’лямец’. Множны лік пад уплывам валёнкі, боты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мнажэ́нна ’вельмі многа’ (бых., Мат. Маг.). Ад множны < многа (гл.), як страшэнна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нкі ’лёгкія сані’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. pojedynka ’аднаконная брычка’. Множны лік пад уплывам лексемы с́ані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лік¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. лічыць.

2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

Цэлыя лікі.

Простыя лікі.

3. Колькасць каго-, чаго-н.

Л. рабочых дзён.

4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

Быць у ліку перадавых.

5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

Множны л.

Адзіночны л.

6. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах.

Астранамічныя лікі — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Круглыя лікі — лікі без дробавых адзінак.

Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лі́кавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)