мно́жанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. мно́жанне
Р. мно́жання
Д. мно́жанню
В. мно́жанне
Т. мно́жаннем
М. мно́жанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мно́жанне, -я, н.

1. гл. множыць.

2. Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік складваецца столькі разоў, колькі паказвае другі лік.

Табліца множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жанне ср., мат. умноже́ние;

таблі́ца ~ння — табли́ца умноже́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мно́жанне, ‑я, н.

Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, сутнасць якога заключаецца ў тым, што адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку. Знак множання. Табліца множання. Паслядоўнае множанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Памнажаць адзін лік на другі.

М. пяць на два.

2. каго-што. Павялічваць у колькасці.

М. багацце краіны.

|| зак. памно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

|| наз. мно́жанне, -я, н. (да 1 знач.) і памнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помноже́ние мно́жанне, -ння ср., памнажэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умноже́ние

1. мат. мно́жанне, -ння ср.;

табли́ца умноже́ния таблі́ца мно́жання;

2. памнажэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дроб 1, ‑у, м.

Разм. Кавалачак чаго‑н.; драбок. Дроб цукру. □ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка.

дроб 2, ‑у; мн. дробы, ‑аў; м.

Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дровы. Множанне дробаў.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб — дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку).

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)