млына́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне.

|| прым. млына́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

млына́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. млына́р млынары́
Р. млынара́ млынаро́ў
Д. млынару́ млынара́м
В. млынара́ млынаро́ў
Т. млынаро́м млынара́мі
М. млынару́ млынара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

млына́р, -ра́ м. ме́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

млына́р, ‑а, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне; мукамол. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчка ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. Яшчэ калі дзядзька Пракоп быў за старшыню, дык ён паставіў бацьку за млынара ў колішні Лукашоў вятрак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Млынар ’уладальнік млына, мукамол’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. млынаръ, млынарь ’тс’ (XV ст.), млынарчикъ, млынарчыкъ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. młynarz, młynarczyk ’памочнік млынара’ (Булыка, Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і млынар.

|| прым. ме́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́льник ме́льнік, -ка м., млына́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́льнік, ‑а, м.

Тое, што і млынар. [Аканом:] — У мяне млын стаіць. Мельнік памёр. Бярыся, калі хочаш, малоць. Умееш? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мленнікмлынар’ (Інстр. III). У выніку кантамінацыі польск. mlenie ’памол’ і бел. ме́льнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Тое, што і састарэцца. Глядзіць на млынок-недарэку Млынар, што састарыцца змог, Як гэты замшэлы, гарбаты, Старанны работнік-млынок. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)