Метуша́цца ’мітусіцца’ (ТС). Укр. метуши́ться, рус. метуситься ’тс’, чэш. metošiti se, metášiti se metešiti se ’кідацца’, ’ляцець хуткімі крокамі’. Да мята́ць1 (гл.), мята́цца з нарашчэннем асновы ‑уш‑/‑ус‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

метушы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. метушу́ся метушы́мся
2-я ас. метушы́шся метушыце́ся
3-я ас. метушы́цца метуша́цца
Прошлы час
м. метушы́ўся метушы́ліся
ж. метушы́лася
н. метушы́лася
Загадны лад
2-я ас. метушы́ся метушы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час метушачы́ся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)