ме́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́ткі ме́ткая ме́ткае ме́ткія
Р. ме́ткага ме́ткай
ме́ткае
ме́ткага ме́ткіх
Д. ме́ткаму ме́ткай ме́ткаму ме́ткім
В. ме́ткі (неадуш.)
ме́ткага (адуш.)
ме́ткую ме́ткае ме́ткія (неадуш.)
ме́ткіх (адуш.)
Т. ме́ткім ме́ткай
ме́ткаю
ме́ткім ме́ткімі
М. ме́ткім ме́ткай ме́ткім ме́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́ткі, -ая, -ае.

1. Здольны дакладна пападаць у цэль.

М. стралок.

2. перан. Які выразна і трапна азначае што-н.

Меткае параўнанне.

|| наз. ме́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ткі ме́ткий;

м. стрэл — ме́ткий вы́стрел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны беспамылкова пападаць у цэль. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлапец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок. Машара. // Дакладна накіраваны ў цэль. Меткі выстрал. Меткі ўдар. □ Група маладых партызан.. навучалася меткай стральбе з вінтовак і аўтаматаў. Шамякін. // Якім без промаху пападаюць у цэль. Меткая вінтоўка. □ Не было таго дня і ночы, каб пад адкос не ляцелі воінскія эшалоны ворага, каб не знішчаліся забітыя меткай партызанскай куляй нямецкія захопнікі. «Беларусь».

2. перан. Тое, што і трапны (у 2 знач.). Меткі фельетон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меткі ’здольны беспамылкова пападаць у цэль’, ’дакладна накіраваны ў цэль’, ’трапны’ (ТСБМ), паўд.-усх. меткій ’хуткі’, ’лоўкі’ (КЭС). Ст.-рус. мѣтъкъ. Да ме́та1 (гл.). Аб утварэнні гл. Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ме́тка ме́ткі
Р. ме́ткі ме́так
Д. ме́тцы ме́ткам
В. ме́тку ме́ткі
Т. ме́ткай
ме́ткаю
ме́ткамі
М. ме́тцы ме́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ткасць ж. ме́ткость; см. ме́ткі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́тчык, ‑а, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. гл. меціць¹.

2. мн. -і, -так. Распазнавальны знак на чым-н.

Паставіць меткі на бялізне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)