метала...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. метал, металічны, напр.: металавыраб, металадабаўкі, металаёмістасць, металанарыхтоўчы, металапакрыццё, металаплавільны, металажалезабетон, металапапяровы, металапалімерны, металапластмаса, металацэмент, металашкло, металападобны, металакамбінат, металапрадукцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метала...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «метал», напрыклад: металаплавільны, металарэзны, металалом, металахімічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хэ́ві-ме́тал

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хэ́ві-ме́тал
Р. хэ́ві-ме́тала
Д. хэ́ві-ме́талу
В. хэ́ві-ме́тал
Т. хэ́ві-ме́талам
М. хэ́ві-ме́тале

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус. металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням. Metall ці франц. métal з лац. metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч. μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)