ме́сячык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
ме́сячык |
| Р. |
ме́сячыка |
| Д. |
ме́сячыку |
| В. |
ме́сячык |
| Т. |
ме́сячыкам |
| М. |
ме́сячыку |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ме́сячык м., ласк. луна́ ж., ме́сяц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́сячык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да месяц (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сяц, -а, м.
1. Нябеснае цела, спадарожнік Зямлі.
З-за хмары выплыў м.
2. мн. -ы, -аў. Дванаццатая частка астранамічнага года.
Больш як м. знаходзіўся ў шпіталі.
|| памянш.-ласк. ме́сячык, -а, м. (да 1 знач.).
|| прым. ме́сячны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
до́свіцце, ‑я, н.
Тое, што і досвітак. На досвіцці неба праяснілася. Нібы зубок часнаку, над піхтамі вісеў месячык. Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.
Разм. Пагаварыць многа, уволю. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас. Згаснуць зоркі, схаваецца месячык за хмару, а моладзь не можа нагаварыцца... Чарот. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́тавы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Без глянцу, без бляску. Матавая фотапапера. // Роўны, без румянцу (пра колер твару). Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне. Бядуля. // Няяркі, мяккі. Месячык заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля. Шамякін.
2. Паўпразрысты. Недарагая люстра з матавымі абажурчыкамі залівала пакой роўным, мяккім святлом. Карпаў.
ма́тавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мата 1. Матавая пазіцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перст книжн., уст. па́лец, род. па́льца м.;
◊
оди́н, как перст адзі́н адны́м; адзі́н-адзіню́ткі; як зязю́лька; як ме́сячык у не́бе; як тапо́ля сяро́д по́ля; як ко́лас на ржы́шчы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
затка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., што.
1. Пакрыць тканым узорам. Заткаць настольнік арнаментам. // перан. Заплесці, зацягнуць густой сеткай чаго‑н. Павук заткаў вугал павуцінай. // перан. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой. Тонкія белыя воблачкі заткалі сонца і самі наскрозь пачырванелі. Хомчанка. Цягучая цемень ночы заткала месячык у небе. Нікановіч.
2. Паставіўшы кросны, крыху паткаць, праткаць вузкую палоску. Загнаць кросны.
3. у што. Увесці ткучы; уткаць. Заткаць чырвоную нітку ў бераг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1. Раскідаць (зерне) пры сяўбе; пасеяць. — Прыехалі гэта мы ў ляды, рассеяла я жыта, — расказвала .. [маці] далей. Сіўцоў. // Раскідаць, рассыпаць што‑н. сыпкае ў розныя бакі, у розных месцах. Рассеяць мінеральныя ўгнаенні. □ Ты ведаеш, колькі ты рассееш па дарогах збожжа, пакуль будзеш вазіць снапы туды-сюды? Шашкоў.
2. Зрабіць рассеяным (у 3 знач.). Рассеяць энергію. Рассеяць святло.
3. Прымусіць разысціся, разбегчыся; разагнаць. У тую раніцу мы рассеялі батальён немцаў і спусціліся з гор на шашу, сціснутую з абодвух бакоў старымі альпійскімі вякамі. Хомчанка. // Аслабіць, зрабіць не такім густым (цемру, туман, дым і пад.). Ужо з-за дубоў.. выглянуў сярпом месячык, трохі рассеяў цемру. Галавач.
4. перан. Прымусіць прайсці, знікнуць (звычайна якое‑н. непрыемнае пачуццё). Старыя моцна ўзрадаваліся нечаканаму жыльцу: хоць ён крыху рассее іх адзіноцтва. Хадкевіч. Усе гэтыя пытанні мелі адну мэту — лепш азнаёміцца з вучнямі і трохі разварушыць іх, рассеяць нясмеласць і напружанасць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)