ме́сячнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога-н. грамадскага мерапрыемства.

М. бяспекі руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сячнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́сячнік ме́сячнікі
Р. ме́сячніка ме́сячнікаў
Д. ме́сячніку ме́сячнікам
В. ме́сячнік ме́сячнікі
Т. ме́сячнікам ме́сячнікамі
М. ме́сячніку ме́сячніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́сячнік I м. (промежуток времени для проведения какого-л. мероприятия) ме́сячник;

м. дзіця́чай кні́гі — ме́сячник де́тской кни́ги

ме́сячнік II м., ист. ме́сячник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́сячнік ​1, ‑а, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.

ме́сячнік ​2, ‑а, м.

Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сячнік 1 ’прыгонны селянін, які атрымліваў штомесячную натураплату ад памешчыка’ (ТСБМ). Да ме́сячны < ме́сяц 1 (гл.). Параўн. ме́сячна ’штомесячна’ (Ян.).

Ме́сячнік 2 ’месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога-небудзь грамадскага мерапрыемства’ (ТСБМ). З рус. месячник ’тс’.

Ме́сячнік 3 ’лунацік’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З ме́сячны, параўн. ст.-рус. мѣсячный ’тс’ (пач. XIV ст.). Не выключана і пасрэдніцтва польскай мовы. Параўн. польск. miesięcznik, miesięczny ’тс’. Устарэлай формай у суч. чэш. мове лічыцца měsičník ’тс’. Параўн. і серб.-харв. mjesečanin, mjesečnjak.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сячник​I (промежуток времени) ме́сячнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́сячник​II ист. ме́сячнік, -ка м., андына́рнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з ударнай працай, ударніцтвам. Ударная брыгада. □ Тлумач растлумачыў: «Наш цэх ударны. Усе стараюцца, каб ніводнай хвіліны не прапала дарма». Чорны. Ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазцы лесу дзяржаве прайшоў .. вельмі ўдала. Брыль.

2. Галоўны, першачарговы; неадкладны. Школа была ўдарным аб’ектам ударнай будоўлі. Грахоўскі. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

уда́рны ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару. Ударны механізм. Ударная хваля ўзрыву. Ударныя музычныя інструмент.

2. Які наносіць рашаючы ўдар па ворагу, прызначаны для такога ўдару. Ударны полк. Ударная група. □ На краі хвойніку размяшчаўся ўдарны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)