ме́кать несов., прост. мэ́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мэ́каць несов., прост. (о козе, овце) ме́кать, бле́ять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́мекнуцца ’прагаварыцца’ (Жд.). Няясна. Відавочна, звязана з намёк (гл.), рус. мекать ’думаць, меркаваць’, намекать і інш. Апошняе, на думку Брукнера (KZ, 48, 196), з рус. метить, але гэта няпэўна. Гл. Фасмер, 2, 594.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атуме́ка ’намёк’ (Касп., ЭШ). Рус. дыял. отумеком ’іншым чынам’. Магчыма, да кораня мек‑: кумекаць, мекаць, намёк; з прэфіксамі ат‑ і у‑ ўтвораны дзеяслоў, ад якога бязафіксны назоўнік. Параўн. рус. мекать, невдомек, смекалка і інш. Гл. мекаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́каць1 ’бляяць, крычаць (аб цялятах, козах, авечках)’ (Янк. 2, ТС; рэч., Мат. Гом.). Укр. ме́кати, чэш. mekati ’тс’, серб.-харв. ме́кати, ме́чати ’тс’. Прасл. mekati, якое да і.-е. гукапераймальнай асновы *meq: літ. mekénti, meknóti, mekčinoti ’заікацца’, ’мекаць’, ’бляяць’, арм. mak​ci ’авечка’, ст.-грэч. μηκάς ’каза’. Сюды ж (паводле Скока, 2, 402), магчыма, і паўд.-слав. мечка ’мядзведзь’, што, аднак, звязана з семантычнымі цяжкасцямі (Бернекер, 2, 30, 32; Фасмер, 2, 594 і 613–614). Махэк₂ (358) лічыць, што гукапераймальныя формы ў слав. мовах узніклі самастойна.

Ме́каць2 ’разважаць, думаць’ (Бяльк.), рус. ме́кать, мека́ть ’тс’, ’прыгадваць, адгадваць’, ’лічыць’. Не зусім яснае слова. Бернекер (2, 33) суадносіць яго са ст.-грэч. μέδομαι ’маю на ўвазе’, μήδομαι ’прыдумваю’, лац. meditor ’думаю’, ірл. midiur ’тс’, уэльск. meddwl ’дух, розум, думка’, гоц. mitôn ’абдумваць’, Фрэнкель (IF, 51, 150) — з літ. mẽklinti ’мераць, узважваць, абдумваць’, лат. meklêt ’шукаць’. Брукнер (KZ, 48, 196) выводзіць рус. мекать з ме́тить ’цэліць’ (Фасмер, 2, 594).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)