мачу́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н. (гіст.).

Месца, дзе мочаць лён, каноплі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мачу́лішча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мачу́лішча
Р. Мачу́лішча
Д. Мачу́лішчу
В. Мачу́лішча
Т. Мачу́лішчам
М. Мачу́лішчу

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мачу́лішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мачу́лішча мачу́лішчы
Р. мачу́лішча мачу́лішч
мачу́лішчаў
Д. мачу́лішчу мачу́лішчам
В. мачу́лішча мачу́лішчы
Т. мачу́лішчам мачу́лішчамі
М. мачу́лішчы мачу́лішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мачу́лішча ср. (место для мочения льна) мочи́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мачу́лішча, ‑а, н.

Тое, што і мачыльня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мачы́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Тое, што і мачулішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мочи́льня ж. мачы́льня, ні ж., мачу́лішча, -ча ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мочи́ло ср., с.-х. мачы́льня, -ні ж., мачу́лішча, -ча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мочала, мочуламачулішча’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ). Да мачу́ла1 (гл.). Параўн. таксама мочыла ’месца, дзе мачылі каноплі, пяньку’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізмы́лішча ’абрывісты бераг, падмыты вадой’ (Касп.); параўн. рус. дыял. измывной (песок) ’вымыўны, які вымываецца вадой’, измывчивая (волна) ’падмываючая бераг, вымываючая пласты’ (Даль). Утворана ад дзеяслова змыць (і‑ мае пратэтычны характар) пры дапамозе суф. ‑лішч‑а, як мачылішча, мачулішча ’месца, дзе мочаць лён’, мучылішча ’катавальня’. Сцяцко, Афікс. наз., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)