Мацака́ ’вобмацкам’ (усх.-маг., КЭС; Растарг.). Да ма́цаць (гл.). Першапачаткова, відаць, з формы ⁺змацака́ (з суфіксам ‑а), як сцішка́, спатайка́ (Шуба, Прыслоўе, 126–127), — у якой з‑ адпала пад уплывам мацком ’тс’ (Растарг.). Параўн. аналагічнае прыставачнае драг. на́мацкам (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маца́к

‘здаровы, моцны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маца́к мацакі́
Р. мацака́ мацако́ў
Д. мацаку́ мацака́м
В. мацака́ мацако́ў
Т. мацако́м мацака́мі
М. мацаку́ мацака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)