мацава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мацу́юся мацу́емся
2-я ас. мацу́ешся мацу́ецеся
3-я ас. мацу́ецца мацу́юцца
Прошлы час
м. мацава́ўся мацава́ліся
ж. мацава́лася
н. мацава́лася
Загадны лад
2-я ас. мацу́йся мацу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мацу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мацава́цца несов., страд. крепи́ться; см. мацава́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.

1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.

2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крепи́ться

1. трыма́цца, мацава́цца;

2. страд. мацава́цца, умацо́ўвацца; см. крепи́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крапі́цца

‘стрымлівацца, мацавацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. краплю́ся крэ́пімся
2-я ас. крэ́пішся крэ́піцеся
3-я ас. крэ́піцца крэ́пяцца
Прошлы час
м. крапі́ўся крапі́ліся
ж. крапі́лася
н. крапі́лася
Загадны лад
2-я ас. крапі́ся крапі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час крэ́пячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перемога́ться

1. (не поддаваться болезни) разг. не паддава́цца;

2. (крепиться) разг. мацава́цца;

3. (преодолевать нужду) прост. перабіва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крапі́цца 1, краплюся, крэпішся, крапіцца; незак.

Разм. Трымаць сябе ў руках, стрымлівацца, мацавацца. Юзік з усяе моцы крапіўся, каб не ўмяшацца [у сварку]. Крапіва. // Бадзёрыцца. Рыгор і сам адчуваў цяжар дарогі і бяссоннай ночы, але крапіўся, змагаўся з утомай і млявасцю, адганяў дрымоту. Гартны.

крапі́цца 2, крапіцца; незак.

Зал. да крапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś seмацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś seмацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)