махо́р
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
махо́р |
махры́ |
| Р. |
махра́ |
махро́ў |
| Д. |
махру́ |
махра́м |
| В. |
махо́р |
махры́ |
| Т. |
махро́м |
махра́мі |
| М. |
махры́ |
махра́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Расі́сты 1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ). Звычайна ро́сны ’тс’, гл. раса́ 1.
Расі́сты 2 ’мяцёлчаты (авёс)’ (мсцісл., З нар. сл.). Параўн. польск. rzęsisty ’багаты’, балг. реси́ст ’што мае махры ці падобны да махроў’, славен. resast ’злакавы’, ’маючы вусікі’. Гл. раса́ 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́занка ’бульба (рэзаная, насенная)’ (Мат. Гом.; маст., Сл. ПЗБ, ТС), рэ́зынка ’тс’ (Яўс.), рэ́занка, рэ́занчык ’адзін кавалачак пакрышанай бульбы’ (Вешт.), рэ́занка ’рэзь у жываце’ (Нар. словатв., Нас.), ’хустка без махроў’ (ПСл), ’хустка (паўшарсцяная)’ (Мат. Гом.), різанка, рызанка ’невялікая галаўная хустка’ (Сакал.), рэза́нка, рэза́нчык ’адрэзаны кавалак сала’ (ТС), сюды ж рэзанік ’звараная неабіраная перарэзаная бульбіна’ (Нар. словатв.), рэзанікі ’тс’ (ТС, Шатал.), рэзакі́, рэзанкі́, рэзуны́, рэзу́нкі (Вешт. яшчэ назва палавінкі), рэзаны́ ’тс’ (ТС), рэзьнікі ’тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ); рэзанкі ’бульбяны суп’ (ЛА, 4, ПСл), рэзкі ’тс’ (ЖНС), рэзанка, рэзкі́ ’тс’ (ТС). Параўн. славац. rezance ’локшыны’, серб. і харв. реза́нцы ’тс’. Ад рэзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)