Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КРЫШТА́ЛЬНАЯ ПЯЧО́РА, Крыўчэнская пячора,
карставая пячора ў гіпсах Падольскага ўзвышша ў Цярнопальскай вобл., на Украіне. Даўж. каля 22 км. Праходы і гроты ўтварыліся адпаведна сістэме ўзаемна перпендыкулярных тэктанічных трэшчын і ўяўляюць сабой вельмі складаны лабірынт. Пячора сухая, з пастаяннай т-рай паветра каля 10 °C. Нацёчныя ўтварэнні ў выглядзе махроў. Даследуецца з мэтай лек. выкарыстання. Помнік прыроды. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Расі́сты1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ). Звычайна ро́сны ’тс’, гл. раса́1.
Расі́сты2 ’мяцёлчаты (авёс)’ (мсцісл., З нар. сл.). Параўн. польск.rzęsisty ’багаты’, балг.реси́ст ’што мае махры ці падобны да махроў’, славен.resast ’злакавы’, ’маючы вусікі’. Гл. раса́2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́занка ’бульба (рэзаная, насенная)’ (Мат. Гом.; маст., Сл. ПЗБ, ТС), рэ́зынка ’тс’ (Яўс.), рэ́занка, рэ́занчык ’адзін кавалачак пакрышанай бульбы’ (Вешт.), рэ́занка ’рэзь у жываце’ (Нар. словатв., Нас.), ’хустка без махроў’ (ПСл), ’хустка (паўшарсцяная)’ (Мат. Гом.), різанка, рызанка ’невялікая галаўная хустка’ (Сакал.), рэза́нка, рэза́нчык ’адрэзаны кавалак сала’ (ТС), сюды ж рэзанік ’звараная неабіраная перарэзаная бульбіна’ (Нар. словатв.), рэзанікі ’тс’ (ТС, Шатал.), рэзакі́, рэзанкі́, рэзуны́, рэзу́нкі (Вешт. яшчэ назва палавінкі), рэзаны́ ’тс’ (ТС), рэзьнікі ’тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ); рэзанкі ’бульбяны суп’ (ЛА, 4, ПСл), рэзкі ’тс’ (ЖНС), рэзанка, рэзкі́ ’тс’ (ТС). Параўн. славац.rezance ’локшыны’, серб. і харв.реза́нцы ’тс’. Ад рэзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛЯЦЕ́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ,
выраб рэчаў утылітарнага і дэкар. характару злучэннем палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці косым вуглом; від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. Адрозніваюць П. ручное і машыннае. Матэрыялы для П. — лаза, салома, чарот, карані дрэў, лыка, мачала, бяроста, лучына, стружкі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, скура, ніткі і інш. У 1970—80-я г. шырока ўжываюцца і сінтэт. матэрыялы. Пашырана ў многіх народаў, папярэднічала ткацтву. Шырока вядома маст. пляценне народаў Усходу, а таксама пляценне карункаў у Расіі.
На Беларусі вядома з неаліту (выяўлены рэшткі сплеценых з лыка сетак, адбіткі плеценых вырабаў на гліне). Найб. захаваліся вырабы 19—1-й пал. 20 ст. Пашырана было пляценне з лазы. На Палессі з яе плялі агароджы (пляцень), сцены гасп. пабудоў. Простай, спіральнай, крыжовай, раброва-крыжовай тэхнікамі П. выраблялі лазовыя палукашкі для вазоў і саней, рыбалоўныя снасці (каробкі, бучы, венцеры), посуд на збожжа, агародніну (кашы, кашолкі, сявенькі, карзіны), мэблю (крэслы, калыскі, падстаўкі пад вазоны, карабы на бялізну) і інш. Разнастайным камбінаваннем тэхнік П. вызначаецца мэбля, кузавы выязных вазкоў. Каркас вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад розным вуглом і ўтваралі розныя геам. фігуры, потым яго перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы белыя, ачышчаныя ад кары, з неакоранымі, таніравалі лазу ў больш цёмны колер, абпальвалі на агні, аздаблялі выпаленымі ўзорамі. Вырабамі мэблі з лазы славіліся майстры Магілёва, Гомеля, Суража (Віцебскі р-н), кузаваў — Давыд-Гарадка (Столінскі р-н), Лахвы (Лунінецкі р-н). З саламяных жгутоў, пераплеценых лазой, выраблялі шыяны, карабы, сявенькі, кублы, гарцы; з саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, капелюшы (гл.Саломка мастацкая). З сасновай лучыны (дранкі) выраблялі посуд на садавіну і гародніну, карабы для пераноскі сена (Паазер’е), з бяросты — заплечныя кашалі для збору грыбоў, сумкі, вярэнькі (Палессе), ёю ж апляталі ганчарны посуд для малака і малочных прадуктаў (берасцянкі). З рагозу (пераважна на Палессі) выраблялі лёгкія, эластычныя сумкі і кашолкі. Дробныя вырабы: каробачкі для рукадзелля, карзінкі, сумачкі, фруктоўніцы — плялі з карэньчыкаў хваёвых дрэў, арэшніку. З лыка, вяровак плялі лапці, са скуры дэталі конскай вупражы, бізуны. Узоры П. вызначаюцца прыгожым шахматным, спіральным, дыяганальным малюнкам. Вял. пашырэнне мела П. з тэкстыльных матэрыялаў: нітак, шнуроў, вяровак і інш.Найб. простым прыёмам з’яўляецца віццё (суканне) — злучэнне дзвюх ці болей пасмаў у шнур. Суканыя шнуры і вяровачкі выкарыстоўваліся як дэкар. элементы на адзенні (разнастайныя нашыўкі), абрусах, ручніках (для кутасоў, махроў). З каляровых нітак вілі шнуркі для завязак на адзенні і паяскоў. Плоскія пляцёнкі з трох (у выглядзе касы) і больш нітак выкарыстоўвалі для вырабу паясоў, завязак, шнуркоў, нашывак на адзенне. Больш складаны від пляцення засн. на выгінанні суцэльных нітак у петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой удоўж і ўпоперак (вязанне). Разнастайныя рэчы утылітарнага і маст. характару вырабляліся ў тэхніцы вузельчыкавага П. — завязвання вузлоў рознай канфігурацыі. З дапамогай чаўнака (ігліцы) і дошчачкі вязалі рыбацкія сеткі (Паазер’е). Такім чынам сплеценыя сеткі, нацягнутыя на раму, прызначаныя для абрусаў, сурвэтаў, пакрывалаў, аздаблялі вышыўкай насцілам ці крыжыкам з каляровых шарсцяных нітак. З развіццём прамысловасці П. захоўваецца як від дэкар.-прыкладнога мастацтва і займае значнае месца ў маст. прамысловасці рэспублікі. Сурвэткі, абрусы, лазовыя кошыкі на садавіну і гародніну, цукерачніцы, хлебніцы, саламяныя капелюшы, шкатулкі і інш. плеценыя вырабы выпускаюць ф-кі маст. вырабаў. Некат. вытв. аб’яднанні вырабляюць мэблю з лазы. Шырокую папулярнасць набыло вузельчыкавае П. — макрамэ. Найб. вядомыя бел. майстры П.: Т.Агафоненка, К.Арцёменка, А.Белановіч, С.Галанчанка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Кулак, Н.Ліцюк, Л.Лось, У.Лук’янец, Г.Сапун, Л.Скрыпнічэнка, В.Сташкевіч, Т.Федаркова і інш.
Літ.:
Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995;
Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Пляценне мастацкае. Саламяны посуд. 1-я пал. 20 ст. Цэнтральная Беларусь.Да арт.Пляценне мастацкае. Т.Агафоненка. Маска «Казёл». 1978.Да арт.Пляценне мастацкае. Посуд з сасновай лучыны. Вёска Шахноўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. 1982.