Махлю́й ’дурнаваты’ (міёр., З нар. сл.), ’цюхця, павольны, няцямкі, тупы, неразумны’ (полац., А. Баханькоў). Відавочна, ад махла (гл.), якое ад махаць ’хлусіць са зменай семантыкі: ’хлус’ > ’ненармальны’ > ’дурны’. Гл. таксама махале́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махлява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. махлю́ю махлю́ем
2-я ас. махлю́еш махлю́еце
3-я ас. махлю́е махлю́юць
Прошлы час
м. махлява́ў махлява́лі
ж. махлява́ла
н. махлява́ла
Загадны лад
2-я ас. махлю́й махлю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час махлю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Махале́й ’хлус’ (Юрч.), паўд.-усх. махлей ’гультай’ (КЭС). Рус. смал., пск. махлю́й ’хлус, гультай’. Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)