мату́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мату́з матузы́
Р. матуза́ матузо́ў
Д. матузу́ матуза́м
В. мату́з матузы́
Т. матузо́м матуза́мі
М. матузе́ матуза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мату́з, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Вяровачка, аборка, тасьма для завязак.

2. часцей мн. Завязкі ў фартуху, шапцы-вушанцы і пад.

|| прым. мату́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мату́з, -за́ м., разг.

1. бечёвка ж., верёвочка ж.; обры́вок (верёвки, тесьмы и т.п.);

2. чаще мн. (у фартука, капора, шапки-ушанки) завя́зки, тесёмки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мату́з, ‑а, м.

Разм.

1. Скручаная вузкая палоска тканіны, шнурочак для завязкі. Суконным тугім матузом Кустам завязалі галовы, Каб вецер дрыготкі і гром З іх цвет не атрэслі ліловы. Калачынскі.

2. пераважна мн. (матузы́, ‑оў). Завязкі ў фартуху, шапцы-вушанцы і пад. Зося спрабавала завязаць непакорлівыя матузы халата, але рукі дрыжалі, матузы выслізгвалі з пальцаў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мату́з, матузок, мату́зка, матузы́, мотуз, мотузо́к, моту́зье, матузы́ ’вяровачка, вяроўка, шнурок, вузкая палоска тканіны для завязкі, гашнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сцяшк., Мядзв., Бір. дыс., Бяльк., Шн. 3, Чач., Шат., Грыг., Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’моцна звязаны вузел’ (Нас., навагр., КЭС), ’спавівач’ (хойн., Шатал.), ’завязка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), бар. матузні́ца ’лямка’ (Сл. ПЗБ), ’плеценыя льняныя ці пачэсныя шнуркі, якімі набіраюць малюнак на аснове пры закладанай тэхніцы ткання’ (слуц., КЭС), ’невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку’ (бяроз., Шатал.); ’канцы асновы пасля датыкання кроснаў’ (Мат. Гом.), драг. у мотузы ’тканне ў перабор’ (Уладз.). Укр. мо́туз, моту́ззя, моту́зка, мотузо́к, мотовʼя́з, рус. мото́уз, мотоу́з, мото́ус, мотоу́с, моту́з, мота́уз, польск. motowąz, motwąz, чэш. motovouz, motouz, славац. motúz, славен. motvȍz, motóz, серб.-харв. ма̀тузица, мотуз. Прасл. лексема motovǫzъ складаецца з асноў mot‑ (< motati) і (v)ǫz‑, ‑ęz‑ (< vezati). Сюды ж матузя́нка ’посцілка з матузоў’ (ТС). Гл. Міклашыч, 203; Фасмер, 2, 664; Бонк, JP, 28, 15; Махэк₂, 375; Бязлай, 2, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўро́за, ‑ы, ж.

Абл. Матуз, шнур. [Ганна] ўбачыла раптам на падаконніку забытую сінюю паўрозу, якой спавівала Верачку апошнімі днямі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і пад.); рэмень, шнурок, матуз і пад.

Кроіць скуру на паскі.

Падперазацца паскам.

2. Шырокая рыска, палоска на чым-н.

Рыжая карова з белымі паскамі на спіне.

3. Частка збруі — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верёвка ж. вяро́ўка, -кі ж.; (бечёвка) вяро́вачка, -кі ж., або́рка, -кі ж.; мату́з, -за́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ага́шнікматуз ці вяроўка, якая ўшываецца ў штаны замест гузікаў’ (Інстр. I, Бяльк.). Гл. гашнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муту́зіць ’цягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць’ (ушац., Нар. лекс.). Генетычна ўзыходзіць да мату́з (гл.). Аналагічна рус. канителиться (< тянуть канитель).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)