матлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны; незак. (разм.).

1. што. Ірваць на шматкі, кавалкі.

2. што. Прыводзіць у бязладны стан.

Вецер матлошыць голле.

3. Біць, дубасіць, нішчыць.

Матлошаць адзін аднаго.

|| зак. зматлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны.

|| наз. матлашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матлашы́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. матлашу́ матлашы́м
матло́шым
2-я ас. матлашы́ш
матло́шыш
матлашыце́
матло́шыце
3-я ас. матлашы́ць
матло́шыць
матлаша́ць
матло́шаць
Прошлы час
м. матлашы́ў матлашы́лі
ж. матлашы́ла
н. матлашы́ла
Загадны лад
2-я ас. матлашы́ матлашы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час матло́шачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

матлашы́ць несов., разг.

1. рвать в кло́чья;

2. бить, уничтожа́ть;

3. (приводить в беспорядок) трепа́ть;

4. прост. колоти́ть, бить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Рваць на шматкі, кавалкі. Сабакі матлошаць зайца.

2. Прыводзіць у бязладны стан. Матлашыць вецер Пракопаву бараду і псуе работу яму: засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага, як мука, снегу. Колас.

3. Біць, дубасіць, нішчыць. Бывала, даўней, як завядзецца бойка — усё сяло калоціцца. Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Колас. [Юзік:] — І калі мы раз наступілі на .. [урангелеўцаў] ды, закрычаўшы ўра, пачалі матлашыць іх штыкамі ды прыкладамі, дык яны кінуліся наўцёкі, а некаторыя здаліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зматлашы́ць гл. матлашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць.

Зак. да матлашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашчы́ць1 ‘злучаць, намотваць на клубок адначасова дзве ніткі’ (Касп.; Трух.), ‘сукаць (пражу)’ (слонім., Нар. словатв.; беласт., лід., шуміл., Сл. ПЗБ). Да трысці́ць1 (гл.).

*Трашчы́ць2, трошчы́ты, трошчы́ті ‘трушчыць, церушыць, разбураць, ламаць’, ‘рваць, не выбіраючы, матлашыць (яблыкі)’, ‘прагна, хутка есці’ (Сл. Брэс.; пін., ЖНС; драг., Ск. нар. мовы), ‘есці з апетытам’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. трушчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбушы́ць ‘патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́цца ‘знішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр. трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск. trybuszyćматлашыць; патрашыць забітага звера’, славен. trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг. търбу́ша, дыял. тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед. трбуши ‘патрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)