масці́ць, машчу́, мо́сціш, мо́сціць; мо́шчаны; незак., што.

1. Рабіць насціл з дошак, бярвення.

М. падлогу.

2. Тое, што і брукаваць.

М. брук.

3. Старанна ўкладваць, размяшчаць (разм.).

М. мэблю ў кузаў.

|| зак. вы́масціць, -машчу, -масціш, -масціць; -машчаны (да 2 знач.), замасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 2 знач.) і намасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. машчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масці́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. машчу́ мо́сцім
2-я ас. мо́сціш мо́сціце
3-я ас. мо́сціць мо́сцяць
Прошлы час
м. масці́ў масці́лі
ж. масці́ла
н. масці́ла
Загадны лад
2-я ас. масці́ масці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час мо́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масці́ць несов.

1. в разн. знач. мости́ть; (пол и т.п. — ещё) настила́ть;

м. грэ́блю — мости́ть гать;

2. разг. (накладывать беспорядочной грудой) громозди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масці́ць, машчу, мосціш, мосціць; незак., што.

1. Рабіць насціл з дошак, бярвенняў і пад. Масціць падлогу. □ Ля берага Дзвіны стаялі баржы, іх злучалі, масцілі паверх дошкамі. Хадкевіч. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч.

2. Тое, што і брукаваць. — Рабіў, што траплялася. Брук масціў, печы мураваў, а пасля пры кавалях быў. Чорны.

3. Разм. Старанна ўкладваць, размяшчаць. Масціць мяшкі на воз. // Высцілаць чым‑н. для больш зручнага карыстання. Воз рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай .. сядзенне, кладуць для нечага дошкі... Васілевіч. [Падводчык] час ад часу злазіў з саней, на хаду папраўляў хамут, затым, пакрэктваючы, масціў пад сябе салому. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостище ’месца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́ке ’накласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замасці́ць гл. масціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́масціць гл. масціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намасці́ць гл. масціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машчэ́нне гл. масціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мости́ть несов. масці́ць; (камнем) брукава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)