ма́сць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ма́сць ма́сці
Р. ма́сці масце́й
ма́сцяў
Д. ма́сці масця́м
ма́сцям
В. ма́сць ма́сці
Т. ма́сцю масця́мі
ма́сцямі
М. ма́сці масця́х
ма́сцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Колер шэрсці ў жывёл.

Конь гнядой масці.

2. Частка калоды ігральных карт, якая адрозніваецца колерам і формай ачкоў.

Званковая м.

Усіх масцей (неадабр.) — розных відаў, напрамкаў, поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масць ж., в разн. знач. масть;

ко́ні адно́й ма́сці — ло́шади одно́й ма́сти;

хадзі́ць у м.карт. ходи́ть в масть;

пад м. — в масть, к ма́сти;

адно́й ~ці — одно́й ма́сти;

любо́й ~ці — любо́й ма́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масць, ‑і, ж.

1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца. Скрыган. Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці... Валасевіч.

2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.

•••

Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.

Пад масць (не пад масць) — падыходзіць (не падыходзіць).

Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масць1 ’мазь’ (Нас., Шат., Жд. 1, Растарг., ТС; драг., КЭС; воран., Шатал.; бар., Сл. ПЗБ), браг. ’вакса’, драг. ’карычневая вадкасць, якую выдзяляе з рота конік і якою карыстаюцца для загойвання ран’ (З нар. сл.); ’састаў з воску, смалы і несалёнага тлушчу для зашчэплівання пладовых дрэў’ (Сцяц.). Укр. масть, рус. смал., кур., арл., калуж. масть ’мазь’, польск. maść, чэш. mast, славац. masť, славен. mas̑t, mášča, серб.-харв. ма̑ст, макед. маст, балг. маст, ст.-слав. масть. Прасл. mastь < maz‑tь < mazati. (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 23). Да ма́заць (гл.).

Масць2 ’колер шэрсці ў жывёліны і пер’я ў птушак’, ’адна з чатырох частак ігральных карт’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС; драг., З нар. сл.). Укр. масть, рус. пск., цвяр. масть ’тс’, славац. masť ’колер у картах’, ст.-рус. масть ’колер’, ’афарбоўка, фарба’, польск. maść ’колер коней і карт’, серб.-харв. ма̑ст ’колер, афарбоўка, масць’. Да масць1. Прасл. mastь — першасная назва для паняцця ’колер’ (Брукнер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вараны́, -а́я, -о́е.

Чорны (пра масць коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашта́н², -а, м.

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́лудзі

масць у картах’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. жо́лудзі
Р. жо́лудзяў
Д. жо́лудзям
В. жо́лудзі
Т. жо́лудзямі
М. жо́лудзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мыша́сты, -ая, -ае.

Шэры, такога колеру, як мыш (пра масць коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́сы, -ая, -ае (разм.).

У палосы, плямы рознага колеру (пра масць жывёлы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)