маслі́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. маслі́нка маслі́нкі
Р. маслі́нкі маслі́нак
Д. маслі́нцы маслі́нкам
В. маслі́нку маслі́нкі
Т. маслі́нкай
маслі́нкаю
маслі́нкамі
М. маслі́нцы маслі́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́сляна ’свята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінка ’страва з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)