маслёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла.

Напіцца маслёнкі.

2. Пасудзіна для змазачнага масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маслё́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Маслё́нка
Р. Маслё́нкі
Д. Маслё́нцы
В. Маслё́нку
Т. Маслё́нкай
Маслё́нкаю
М. Маслё́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маслё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. маслё́нка маслё́нкі
Р. маслё́нкі маслё́нак
Д. маслё́нцы маслё́нкам
В. маслё́нку маслё́нкі
Т. маслё́нкай
маслё́нкаю
маслё́нкамі
М. маслё́нцы маслё́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маслёнка ж.

1. па́хта;

2. (сосуд для смазочного масла) маслёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маслёнка

1. (столовая посуда) ма́сленіца, -цы ж.;

2. техн. маслёнка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маслёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Зноў пайшла [жанчына] у хату і вярнулася з двума вялікімі кубкамі і збанком яшчэ свежай маслёнкі. Брыль.

2. Прыстасаванне для змазкі машын. Ручная маслёнка. Аўтаматычная маслёнка. □ Прамазучаны змазчык, жангліруючы на хаду пустой маслёнкай, пайшоў па пероне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маслёнка ’пярэсна еўрапейская, Trollāus europaeus L.’ (гродз., Кіс.), маслёнкі, маслячкі, масля́начкі ’кветкі лотаці, Caltha palustris’ (смарг., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), масьлянка ’кураслеп лясны, Anemone silvestris L.’ (Бел. зельн.). Да масла, масляк (гл.). Названы паводле жоўтага колеру кветак, такога, як мякаць маслякоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прэс-маслё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-маслё́нка прэс-маслё́нкі
Р. прэс-маслё́нкі прэс-маслё́нак
Д. прэс-маслё́нцы прэс-маслё́нкам
В. прэс-маслё́нку прэс-маслё́нкі
Т. прэс-маслё́нкай
прэс-маслё́нкаю
прэс-маслё́нкамі
М. прэс-маслё́нцы прэс-маслё́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шпрыц-маслё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шпрыц-маслё́нка шпрыц-маслё́нкі
Р. шпрыц-маслё́нкі шпрыц-маслё́нак
Д. шпрыц-маслё́нцы шпрыц-маслё́нкам
В. шпрыц-маслё́нку шпрыц-маслё́нкі
Т. шпрыц-маслё́нкай
шпрыц-маслё́нкаю
шпрыц-маслё́нкамі
М. шпрыц-маслё́нцы шпрыц-маслё́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́хта маслёнка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)