маскара́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах.

Навагодні м.

2. перан. Прытворства, падман.

|| прым. маскара́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маскара́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маскара́д маскара́ды
Р. маскара́ду маскара́даў
Д. маскара́ду маскара́дам
В. маскара́д маскара́ды
Т. маскара́дам маскара́дамі
М. маскара́дзе маскара́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маскара́д прям., перен. маскара́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маскара́д, -ду м., прям., перен. маскара́д;

баль-м. — бал-маскара́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маскара́д, ‑у, М ‑дзе, ж.

1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах; касцюміраваны баль. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.

2. Незвычайны касцюм, убор, які мяняе чый‑н. знешні выгляд. На Пылі было кароценькае футра і доўгая чорная спадніца. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль .. — Не хацела, каб твая гаспадыня бачыла, што да цябе заходзіла яўрэйка, — так растлумачыла .. [Пыля] мне свой маскарад. Асіпенка. // перан. Аб прытворстве, якое скрывае сутнасць каго‑, чаго‑н. Маскарад буржуазных выбараў.

[Фр. mascarade ад іт. mascherata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маскара́д ’баль, вечар, на які прыходзяць у масках, касцюмах’, ’незвычайны ўбор, які мяняе знешні выгляд’ (ТСБМ). З рус. маскара́д (а ў пачатку XVIII ст. і машкарада), якое з франц. mascarade < італ. mascarata < maschera ’маска’ (Фасмер, 2, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баль-маскара́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. баль-маскара́д ба́лі-маскара́ды
Р. ба́лю-маскара́ду ба́ляў-маскара́даў
Д. ба́лю-маскара́ду ба́лям-маскара́дам
В. баль-маскара́д ба́лі-маскара́ды
Т. ба́лем-маскара́дам ба́лямі-маскара́дамі
М. ба́лі-маскара́дзе ба́лях-маскара́дах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баль-маскара́д (род. ба́лю-маскара́ду) м. бал-маскара́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карнава́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Гулянне-маскарад з песнямі, танцамі [першапачаткова вясенняе — у Італіі].

Навагодні к.

|| прым. карнава́льны, -ая, -ае.

Карнавальнае шэсце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бал баль, род. ба́лю м.;

бал-маскара́д баль-маскара́д;

кончен бал і кане́ц, вось і ўсё, ско́нчан баль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)