маршру́т, -у, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

Шлях руху, звычайна вызначаны загадзя.

Турысцкі м.

|| прым. маршру́тны, -ая, -ае.

Маршрутнае таксі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршру́т

‘шлях руху’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. маршру́т
Р. маршру́ту
Д. маршру́ту
В. маршру́т
Т. маршру́там
М. маршру́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маршру́т

‘цягнік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маршру́т маршру́ты
Р. маршру́та маршру́таў
Д. маршру́ту маршру́там
В. маршру́т маршру́ты
Т. маршру́там маршру́тамі
М. маршру́це маршру́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маршру́т маршру́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршру́т м.

1. (род. маршру́ту) (путь следования) маршру́т;

2. (род. маршру́та) (поезд) маршру́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршру́т, ‑а і ‑у, М ‑руце, м.

1. ‑у. Шлях руху (поезда, самалёта, войска і пад.), звычайна намечаны загадзя. [Сяляне:] — У вайсковых людзей дысцыпліна, яны не маглі збочыць з маршрута. Карпюк. Маршрут [турысцкага паходу] быў пракладзены па рэках Палесся, на месцы колішніх партызанскіх лагераў. Шыцік.

2. ‑а. Тое, што і маршрутны поезд (гл. поезд).

[Ням. Marschrute ад фр. marche — хадзьба і route — шлях, дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маршру́т ’шлях руху транспарту, намечаны загадзя’ (ТСБМ). З рус. маршру́т, якое з ням. Marschroute (Фасмер, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́версныйII спорт. тра́версны;

тра́версный маршру́т тра́версны маршру́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экскурсио́нный экскурсі́йны;

экскурсио́нное бюро́ экскурсі́йнае бюро́;

экскурсио́нный маршру́т экскурсі́йны маршру́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальцавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. кольца.

2. Які мае выгляд кольца; кругавы.

К. маршрут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)