Зрэ́б’е ’грубая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні льну; палатно з такой кудзелі’ (ТСБМ). Славац. zrebe ’другаякасная пража’, славен. izgrebȋ ’тс’. Ц.-слав. изгребиѥ ’кудзеля’, ст.-слав. изгребь. Параўн. зрэбя, зрабіна́, згрэбліна, згрэбены (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. изгребье ’тс’. Ст.-бел. згребнина (1540, Марч., дыс.). Ад дзеяслова jьz‑greb‑ati з суф. ‑ije: jьzgrebije з далейшай стратай між зычнымі ‑g‑ і пачатковага jь‑. Гл. яшчэ грэбці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зо́лата. Рус., укр. зо́лото, польск., серб.-луж. złoto, палаб. zlåtă, чэш., славац., zlato, славен. zlató, серб.-харв. зла̑то, балг. зла̀то, макед. злато. Ст.-слав. злато. Ст.-рус. золото (1339 г.). Ст.-бел. золото (Марч., дыс.), злото < польск. (Гіст. лекс., 92, XV ст.; Булыка, Запазыч.), злато < ст.-слав. Прасл. zolto < і.-е. *gʼhlo‑, *gʼhel‑: літ. дыял. žel̃tas ’залаты’, лат. zèlts ’золата, залаты’, ням. Gold ’тс’, ст.-інд. híranyam, ст.-іран. zaranya ’золата’. Шанскі, 2, З, 105; Фасмер, 2, 103–104; Махэк₂, 716; Скок, 3, 656–657; БЕР, 1, 644–645; Траўтман, 368; Покарны, 1, 430. Пра развіццё значэння ў ст.-бел. прыметніка золотый гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 89–90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́мчуг ’перламутр у форме зярнят’, фалькл. зямчужны. Рус. укр. же́мчуг ’тс’. Ст.-рус. жьньчюгъ (1161 г., Надп. на кр. Ефр. Полацкай), женьчугъ (Кірыла Тураўскі), жемчюгъ (пачатак XV ст.). Ст.-бел. жемчугъ (1503 г., Марч. дыс.). Ст.-рус. запазыч. з цюрк. Старэйшы запіс на крыжы Ефрасінні Полацкай адлюстроўвае старажытную форму (Менгес, Восточные элементы в «Слове о полку Игореве», 1979, 94). Ст.-цюрк. jenčȕ ’жэмчуг’ < кіт. чжэньчжу, činčy ’тс’ (Др. тюрк., 256). Дабрадомаў, Бел. лекс., 42; Праабражэнскі, 1, 228; Фасмер, 2, 46; Меліяранскі, ИОРЯС, 7, 2, 287; Дабрадомаў, ИАН ОЛЯ, 1966, 1, 57–64; Менгес, там жа, 94–100. Ст.-рус. з нейкай архаічнай цюрк. мовы, аб чым дыскутуюць Дабрадомаў, Менгес. Форма з з‑, паводле Дабрадомава адлюстроўвае незафіксаваную цюрк. крыніцу, а паводле Апеля (РФВ, 3, 87) — уздзеянне формы зямля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кале́йка ’чыгунка’ (палес., Выг.; Сл. паўн.-зах.; ваўк., Сцяшк. МГ). Да польск. kolej ’тс’, што датычыць словаўтварэння, непасрэднай крыніцай быў польскі дэмінутыў kolejka. Гл. яшчэ каляя. Значэнне ’чыгунка’ ў польск. тлумачыцца Слаўскім (2, 350). У канцы першай палавіны XIX ст. з’яўляецца выраз kolej żelazna — калька зах.-еўр. моў. Параўн. франц. chemin de fer, ням. Eisenbahn. Польск. kolej ’чыгунка’ ўтворана скарачэннем выразу kolej żelazna.
Кале́йка ’чарга’ (слон., Арх. Бяльк.; бяроз., Выг.; ашм., Марч., дыс.; Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’чарга пасвіць жывёлу’ (Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’тс’ (Мат. Гом.; лун., Шатал.). Сл. паўн.-зах. прыводзіць шэраг фіксацый з розных пунктаў на захадзе Беларусь Як асноўнае значэнне аўтары слоўніка выдзяляюць ’чарговасць на ўтрыманне пастуха, на выган і догляд жывёлы’ і адзначаюць яшчэ ’чарга’, ’ісці, рабіць па чарзе’. Не выключана, што значэнне ’чарга пасвіць жывёлу’ — інавацыя ў зах.-бел. гаворках на базе запазычанага польск. kolejka ’чарга’, якое да kolej ’тс’. Адносна далейшай этымалогіі гл. каляя. Сцяцко (Афікс. наз., 151) разглядае як уласца беларускае ўтварэнне з суф. ‑ейк‑а калейка ’чарга ў выглядзе кола’, што паводле таго ж лінгвагеаграфічнага крытэрыю і шырокай распаўсюджанасці слова ў зах. гаворках не пераконвае. Больш імаверна меркаваць, што калейка ’чарга пасвіць жывёлу’ нейкім чынам было суаднесена з бел. коло ’тс’, што і магло выклікаць інавацыю значэння запазычанага слова. Аднак гэта цяжка пацвердзіць, паколькі кола ’чарга’ — рэгіянальна абмежаванае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)