ма́рны, -ая, -ае.

1. Дарэмны, бескарысны.

Марныя намаганні.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

М. конік той ледзь цягне.

|| наз. ма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́рны ма́рная ма́рнае ма́рныя
Р. ма́рнага ма́рнай
ма́рнае
ма́рнага ма́рных
Д. ма́рнаму ма́рнай ма́рнаму ма́рным
В. ма́рны (неадуш.)
ма́рнага (адуш.)
ма́рную ма́рнае ма́рныя (неадуш.)
ма́рных (адуш.)
Т. ма́рным ма́рнай
ма́рнаю
ма́рным ма́рнымі
М. ма́рным ма́рнай ма́рным ма́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́рны напра́сный, бесполе́зный, пусто́й; тще́тный, безуспе́шный, беспло́дный;

~ная тра́та ча́су — напра́сная (бесполе́зная, пуста́я) тра́та вре́мени;

~ныя намага́нні — напра́сные (тще́тные, безуспе́шные, беспло́дные) уси́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Дарэмны, бескарысны. Углядаліся [авіямадэлісты] у густыя верхавіны елак і хвой, лавілі па маладых зарасніках.. І хутка ўсім стала ясна, што пошукі [мадэлі].. марныя. Якімовіч.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны. Марны конік упяўся за плугам пад крык аратага. Брыль. Шнур бядак [араў] да поту, — Марны ж колас на саломцы, — Ні красы т[о]й, ні ўмалоту... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясплённы, -ая, -ае.

Які не дае ніякіх вынікаў; марны.

Бясплённая дзейнасць.

|| наз. бясплённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напра́сный дарэ́мны, ма́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тще́тный ма́рны, дарэ́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́етный уст. ма́рны, нікчэ́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарэ́мны, -ая, -ае.

1. Які не прыносіць жаданых вынікаў; марны.

Дарэмныя спробы.

Дарэмныя надзеі.

2. Беспадстаўны, беспрычынны.

Дарэмная трывога.

3. Атрыманы дарма, бясплатны.

Д. хлеб.

|| наз. дарэ́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясплённы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае плёну; бескарысны, марны, безвыніковы. Бясплённая работа. Бясплённае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)