мармо́ль, -маля́, мн. -малі́, -малёў, м. (разм.).

Нелюдзімы, пануры, негаваркі чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармо́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мармо́ль мармалі́
Р. мармаля́ мармалёў
Д. мармалю́ мармаля́м
В. мармаля́ мармалёў
Т. мармалём мармаля́мі
М. мармалю́ мармаля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мармо́ль, -маля́ м., разг. нелюди́м, бирю́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мармо́ль, ‑маля, м.

Разм. Нелюдзімы, негаваркі чалавек. [Бацька:] — Ты ж, як мармоль той, ходзіш, дома ні слова. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нелюди́мка ж. нелюдзі́мка, -кі ж., не́людзень, -дня м.; дзіклі́вая, -вай ж.; сугне́й, -не́я м.; мармо́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нелюди́м нелюдзі́м, -ма м., не́людзень, -дня м.; (дикий, застенчивый человек) дзіклі́вы, -вага м.; (угрюмый) сугне́й, -не́я м.; мармо́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)