ма́рлевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́рлевы ма́рлевая ма́рлевае ма́рлевыя
Р. ма́рлевага ма́рлевай
ма́рлевае
ма́рлевага ма́рлевых
Д. ма́рлеваму ма́рлевай ма́рлеваму ма́рлевым
В. ма́рлевы (неадуш.)
ма́рлевага (адуш.)
ма́рлевую ма́рлевае ма́рлевыя (неадуш.)
ма́рлевых (адуш.)
Т. ма́рлевым ма́рлевай
ма́рлеваю
ма́рлевым ма́рлевымі
М. ма́рлевым ма́рлевай ма́рлевым ма́рлевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́рлевы ма́рлевый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рлевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марлі. Мар левая тканіна. // Зроблены з марлі. Марлевая касынка. Марлевы сачок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рля, -і, ж.

Тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак, якая ўжыв. галоўным чынам у медыцыне.

|| прым. ма́рлевы, -ая, -ае.

Марлевая павязка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́тна-ма́рлевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́тна-ма́рлевы ва́тна-ма́рлевая ва́тна-ма́рлевае ва́тна-ма́рлевыя
Р. ва́тна-ма́рлевага ва́тна-ма́рлевай
ва́тна-ма́рлевае
ва́тна-ма́рлевага ва́тна-ма́рлевых
Д. ва́тна-ма́рлеваму ва́тна-ма́рлевай ва́тна-ма́рлеваму ва́тна-ма́рлевым
В. ва́тна-ма́рлевы (неадуш.)
ва́тна-ма́рлевага (адуш.)
ва́тна-ма́рлевую ва́тна-ма́рлевае ва́тна-ма́рлевыя (неадуш.)
ва́тна-ма́рлевых (адуш.)
Т. ва́тна-ма́рлевым ва́тна-ма́рлевай
ва́тна-ма́рлеваю
ва́тна-ма́рлевым ва́тна-ма́рлевымі
М. ва́тна-ма́рлевым ва́тна-ма́рлевай ва́тна-ма́рлевым ва́тна-ма́рлевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́рлевый ма́рлевы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накама́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Сетка або спецыяльны мяшок для аховы ад камароў.

Марлевы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́заць, рэжу, рэжаш, рэжа; незак., каго-што.

1. Чым‑н. вострым раздзяляць на часткі. Рэзаць нажом хлеб. Рэзаць шкло. Рэзаць паперу. □ [Аміля] рэзала вялікім нажом буракі і кідала карове. Чорны. // без дап. Дзейнічаць пры выкарыстанні (пра вострыя прылады). Нажніцы добра рэжуць. Нож тупы, не рэжа. // Пілаваць. Асабліва любіў .. [Віктар Сяргеевіч] займацца хатняй гаспадаркай: рэзаў і калоў дровы, насіў ваду. Якімовіч. // Раніць, пашкоджваць чым‑н. вострым. Сухая асака, купіны да крыві рэзалі рукі, драпалі твар. Шамякін. // Імклівым рухам рассякаць, раздзяляць (паветра, ваду і пад.). Параход мой будзе грозна Рэзаць хваляў грудзі. Купала. Леўкін задзірае галаву. Моўчкі глядзіць на кранаўшчыка, потым прыпадымае крыху руку і імклівым рухам рэжа паветра. Дадзіёмаў. // перан. Праходзячы, пралягаючы, раздзяляць (пра дарогу, рэчку і пад.). У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі, Рэжуць нетры лясоў, Точаць грудзі зямлі. Колас. Перад тым берагам рэзала балота рэчка, цераз якую трэба было перабірацца ўброд. Мележ.

2. Разм. Рабіць аперацыю, разразаць. На твары ў хірурга кроплі поту. Адна з сясцёр узяла марлевы тампон, выцерла твар хірурга. «Спакойна рэжа», — падумаў веставы і выйшаў. Асіпенка.

3. Забіваць чым‑н. вострым. Рэзаць курэй. Рэзаць авечку. □ Гэтых людзей ніхто не біў, не рэзаў, не страляў. Яны перамёрзлі.. у тую завейную ноч. Лынькоў. Усю ноч .. [Койферу] трызнілася, што хтосьці паўзе да дома, рэжа вартавых і лезе праз акно да яго. Шамякін. // Разм. Загрызаць. Воўк рэзаў авечак.

4. Рабіць балюча, непрыемна. То на камень ён [Мікіта] сядзе пры лесе У новай турбоце І рукой у халяву палезе — Рэжа цвік яму ў боце. Куляшоў. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў .. голыя рукі. Пташнікаў. Гаркаваты дым поўніў паветра, лез у нос, рэзаў вочы. Васілевіч. / у безас. ужыв. Пакой зноў наліўся яркім святлом, аж пачало рэзаць у вачах. Асіпенка.

5. Разм. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене. З таго часу наш «святы айцец», як пачуе, што [семінарыст] з Мінскай губерні, робіцца вар’ятам, усіх рэжа на экзаменах. Сяргейчык.

6. і без дап. Разм. Гаварыць проста, адкрыта, без хітрыкаў. — А па-другое, я не люблю, калі ў дзяўчыны вось тут вецер. Галя паказвае на Ірын лоб. — У цябе самой вецер! — рэжа Іра. Гарбук. [Алаіза] глядзела, як Піліп распранаўся, прычэсваў на прабор свае валасы, і думала, што сапраўды адчувае прыязнасць да гэтага чалавека, што ёй падабаюцца яго неспакой, шчырасць, з якой ён заўсёды рэжа ўсё, што думае. Арабей.

7. Разм. Рабіць што‑н. з азартам. Азартна рэжуць туз на туз, Чырвоны туз на туз віновы. Аўрамчык. — А помніце яшчэ, як Давыд Агафонаў рэзаў. От ужо граў! І ўсё вальс любіў. Ракітны. Ля машыны ўжо .. скокі, рэжуць гармонікі. Кірэйчык.

•••

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) — рэзка, непрыемна гучыць, раздражняе.

Рэзаць без нажа — губіць, ставіць у безвыходнае становішча.

Рэзаць праўду (у вочы) — гаварыць смела, адкрыта праўду. [Вусаты:] — Тарашкевіч доўга расказваў, праўду рэзаў. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)