марко́ўнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
марко́ўнік |
| Р. |
марко́ўніку |
| Д. |
марко́ўніку |
| В. |
марко́ўнік |
| Т. |
марко́ўнікам |
| М. |
марко́ўніку |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
марко́ўнік, -у, м.
1. зб. Націнне морквы.
2. Травяністая расліна сямейства парасонавых з лісцем, падобным да лісця морквы.
|| прым. марко́ўнікавы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
марко́ўнік, -ку м.
1. морко́вная ботва́;
2. бот., кул. морко́вник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
марко́ўнік, ‑у, м.
1. зб. Націнне морквы.
2. Травяністая расліна з лісцямі, падобнымі да лісцяў морквы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маркоўнік 1 ’расліна, падобная да морквы, Anthriscus silvestris Hoffm.’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Растарг., ТС; маг., Кіс.; в.-дзв., брасл., чэрв., Сл. ПЗБ), рус. варон., укр. морковник ’тс’; морко́внік ’бядрынец каменяломкавы, Pimpinella saxifraga L.’ (стол., петрык.; Бейл.), рус. уладз. морковь ’тс’; ’чубатка пустая, Corydalis cava (L.) Schweigg.’ (стол., Бейл.), рус. табол. морковки ’Corydalis caphoides L.’, маркоўнік ’астранцыя вялікая, Astrantia major L.’ (стол., Бейл.). Да маркоўны < морква (гл.). Стол. морковнік ’сон лугавы, Pulsatilla pratensis Mill.’ (Бейл.) паходзіць з ⁺маркотны ’сонны, маркотны, пахілены’; параўн. чэш. poniclec < прасл. poniknǫti ’схіліцца’.
Маркоўнік 2 ’сасновы абалоністы лес’ (слаўг., Яшк.). Магчыма, роднасным да яго будзе рус. новасіб. морковник ’дрэва з тонкім ствалом і вялікім, тоўстым камлём’. Да морква (гл.). Семантычны перанос паводле падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
купы́рь бот. марко́ўнік, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
морко́вник бот., кул. марко́ўнік, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Сабакрут, собакру́т ’сцяпёр, маркоўнік’ (ТС). Няясна. Магчыма, гаплалогія з *сабакакрут, ад сабака і круціць, але матывы намінацыі невядомыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свісцёл ‘маркоўнік, Anthricus silvestris Hoffm.’ (ТС). Іншыя назвы стволле, ствольны цвет. Полыя сцёблы парасонавых раслін часта маюць назву дудка,; гл. Мяркулава, Очерки, 67. Тады свісцёл да свісцець; параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стволля ‘маркоўнік лясны, Anthriscus Hoffm.’ (смаг., Кіс.), ствольны цвет ‘тс’ (віц., Ан.; Кіс., 16). Рус. смал., пск., цвяр. ствол, стволья ‘дзягіль’. Да ствол (гл.). Мяркулава (Очерки, 67) прыводзіць аналагічныя назвы ням. Stengel, Tufen.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)