мані́ста

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мані́ста мані́сты
Р. мані́ста мані́стаў
Д. мані́сце мані́стам
В. мані́ста мані́сты
Т. мані́стам мані́стамі
М. мані́сце мані́стах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мані́ста ж.

1. ни́зка;

м. тытуню́ — ни́зка табаку́;

2. только мн. (ожерелье) мони́сто ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мані́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мані́ст мані́сты
Р. мані́ста мані́стаў
Д. мані́сту мані́стам
В. мані́ста мані́стаў
Т. мані́стам мані́стамі
М. мані́сце мані́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кара́л, ‑а, м.

1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.

[Грэч. korallion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мані́сты1 ’духмяны’ (ваўк., лях., Сл. ПЗБ). Прыметнік да мана́ (гл.). Параўн. таксама рус. калуж. манна́ст ’прыемны пах’, манна́стый ’тонкі (пра смак, пах)’.

Мані́сты2, тураў. маніста, паўд.-усх. маніста ’упрыгожанне з пацерак, манет, каштоўных камянёў’, ’пацеркі’, ’каралі’ (ТСБМ, Янк. 1, Шпіл., ТС; кір., Нар. сл.; жытк., лоеў., добр., Мат. Гом.). Укр. мони́сто, нами́сто, рус. мони́сто ’тс’, наўг. ’нашыйная касынка’, разан. ’нізка чаго-небудзь’, палаб. müönéistʼa ’карал’, балг. мони́сто, ст.-слав. монисто ’каралі’. Да і.-е. *moni‑ ’шыя’: лац. monīle ’каралі’, ’конская грыва’, ст.-інд. manyā ’патыліца’, ст.-в.-ням. menni ’каралі’, ірл. miuntore ’тс’, muinēl ’шыя’, ст.-грэч. μάννον, μαννάκιον, μόννο ’каралі’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 650). Сюды ж мані́стка ’нізка тытунёвых ці кляновых лістоў’ (Бір. Дзярж.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́зка ж.

1. (действие) спец. ніза́нне, -ння ср., лыга́нне, -ння ср.;

2. (нанизанный на что-л.) ні́зка, -кі ж., мані́ста, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пенязі (гіст.), ст.-бел. пенези ’грошы’ (Жыв. НС), пе́нязь ’дробная манета ў Польшчы ў XI–XIII стст.’ (Гарб.), укр. пе́нязь ’шэлег, паўгроша’, польск. pieniądz, н.-луж. péńez, в.-луж. pjenjez(e), чэш. peníz, славац. peniaz ’манета’, славен. pẹ̑nez ’тс’, серб.-харв. pjȅnez, pȉnezi ’грошы’, балг. пе́нез ’манета для маніста’, ст.-слав. пѣнѧѕь ’дынарый’. Прасл. *pěnędzь — запазычанне (пасля VIII ст. н. э.) са ст.-в.-ням. pfenni(n)g, pfending ’(сярэбраная) манета’ < лац. pannus ’кавалак, штука тавару’ < і.-е. *pan‑ ’кавалак палатна’, *(s)pen‑ ’прасці’. Наяўнасць ‑ě‑ замест ‑e‑ Мее (Études, 184) тлумачыць як падаўжэнне — кампенсацыя nn‑ > n. Іншыя версіі гл. Фасмер (233–234), Бязлай (3, 24), Махэк₂ (443).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)