Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кара́л, ‑а, м.
1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.
2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў.// Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.
[Грэч. korallion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мані́сты1 ’духмяны’ (ваўк., лях., Сл. ПЗБ). Прыметнік да мана́ (гл.). Параўн. таксама рус.калуж.манна́ст ’прыемны пах’, манна́стый ’тонкі (пра смак, пах)’.
археалагічныя помнікі (селішча 2-й чвэрці 1-га тыс., курганны могільнік 10—12 ст.) каля в. Ізбішча Лагойскага р-на Мінскай вобл. На селішчы ранняга жал. веку і полацкіх крывічоў выяўлены рэшткі каменных печаў, агнішчы, гасп. ямы; сярод знаходак ляпная кераміка, посуд банцараўскай і доўгіх курганоў паўн. Беларусі культур, 2 позналатэнскія фібулы 3—4 ст., бронзавая лунніца, бранзалет са змяінымі галоўкамі, гліняная форма для адліўкі ўпрыгожанняў, крэсіва 10—11 ст. На могільніку (120 насыпаў), які належаў жыхарам селішча, пахавальны абрад — трупапалажэнне (большасць — галавой на Пн), у 8 насыпах — трупаспаленне; пахавальны інвентар — бронзавыя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні, прылады працы, кераміка, выкарыстанне ва ўборах жанчын вял. колькасці шкляных пацерак, у пахаваннях мужчын — жал. сякеры; у адным кургане з заможным пахаваннем знойдзена маніста з 8 падвескамі з куфіцкіх дырхемаў, візант. меліярысіяў, зах.-еўрап. дэнарыяў.
В.У.Казей, Г.В.Штыхаў.
Упрыгожанні 11 ст. з курганнага могільніка Ізбішча.
2.(нанизанный на что-л.) ні́зка, -кі ж., мані́ста, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пенязі (гіст.), ст.-бел.пенези ’грошы’ (Жыв. НС), пе́нязь ’дробная манета ў Польшчы ў XI–XIII стст.’ (Гарб.), укр.пе́нязь ’шэлег, паўгроша’, польск.pieniądz, н.-луж.péńez, в.-луж.pjenjez(e), чэш.peníz, славац.peniaz ’манета’, славен.pẹ̑nez ’тс’, серб.-харв.pjȅnez, pȉnezi ’грошы’, балг.пе́нез ’манета для маніста’, ст.-слав.пѣнѧѕь ’дынарый’. Прасл.*pěnędzь — запазычанне (пасля VIII ст. н. э.) са ст.-в.-ням.pfenni(n)g, pfending ’(сярэбраная) манета’ < лац.pannus ’кавалак, штука тавару’ < і.-е.*pan‑ ’кавалак палатна’, *(s)pen‑ ’прасці’. Наяўнасць ‑ě‑ замест ‑e‑ Мее (Études, 184) тлумачыць як падаўжэнне — кампенсацыя nn‑ > n. Іншыя версіі гл. Фасмер (233–234), Бязлай (3, 24), Махэк₂ (443).