Маліта́н ’бумазея’, маліта́навы ’бумазейны (Шат.). З франц. molleton ’тканіна мальтон’, магчыма, праз польск. мову, дзе, аднак, адпаведнік molton — ’мультан, касматая з абодвух бакоў тканіна, якая ўкладваецца, напрыклад, паміж тканінай і падшыўкай парцьеры’. Параўн. таксама бел. мультан (гл.) і польск. multan ’гатунак вельмі мяккай ваўнянай тканіны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальта́н ’цёплая тканіна з бавоўны’, мальта́нка ’хустка с такой тканіны’ (КЭС, лаг.). З польск. multan ’сорт вельмі мяккай баваўняная тканіны’, якое з франц. molleton ’тс’. Гл. таксама малітан, мульт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)