Малі́на

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Малі́на
Р. Малі́ны
Д. Малі́не
В. Малі́ну
Т. Малі́най
Малі́наю
М. Малі́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. малі́на малі́ны
Р. малі́ны малі́н
Д. малі́не малі́нам
В. малі́ну малі́ны
Т. малі́най
малі́наю
малі́намі
М. малі́не малі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малі́на ж.

1. (одна ягода малины) мали́нина, мали́нка;

2. (горячий отвар и варенье) мали́на;

паі́ць ~най — пои́ть мали́ной;

не жыццё, а м.погов. не жизнь (не житьё), а мали́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малі́на, ‑ы, ж.

1. Адна ягада малін.

2. у знач. вык. Разм. Аб чым‑н. вельмі прыемным. Змалку [Надзея] больш плакала, чым смяялася. Хай тады вайна была, бацька не вярнуўся з фронту. І пасля вайны не маліна. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малі́на, малі́ны, малы́на, малэ́нэмаліна звычайная, Rubus idaeus L.’, ’маліннік’ (ТСБМ, Кіс., Бес., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; драг., КЭС, міёр., Жыв. сл.), малі́ніца, малі́нушкамаліна’ (Нар. Гом.; Кліх). Укр. мали́на, рус. мали́на, малины, польск. malina, malinia, палаб. moleina, н.-луж., чэш., славац. malina, в.-луж. malena, славен. malína, серб.-харв. ма̀лина, макед., балг. малина. Прасл. malina, першасным значэннем якога, паводле Скока (2, 363), было ’чарніцы’, параўн. роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mė́lynas ’блакітны’, mė́lyna ’пляма’, лат. mel̃ns ’чорны’, ст.-прус. mīlinan ’пляму’ (В. скл.), літ. mel̃svas ’сіняваты’, ст.-грэч. μέλας ’чорны, цёмны’, ст.-в.-ням. ana‑mâli ’пляма, шрам, рубец’, с.-в.-ням. mâl ’пляма’, брэтон. melen ’жаўтаваты’, лац. mulleus ’чырванаваты’, ст.-грэч. μολύνω ’пэцкаю’, ст.-інд. malina‑ ’запэцканы’ — усе да і.-е. *mel(ə)‑ ’цёмны, брудны, запэцканы’ (Міклашыч, 181; Бернекер, 2, 12, Брукнер, 319; Фасмер, 2, 563; Скок, 2, 363; Бязлай, 2, 164; БЕР, 3, 627). Махэк₂ (349) адносіць гэту лексему да «праеўрапейскай» асновы *mōr‑/m̄ol. Мартынаў (Тезисы: Ареальные иссл.… Л., 1975, 24) выводзіць яе з прасл. m̄alъ ’малы’ — ягада складаецца з малых частак. Сюды ж малі́ннік, ігн. маліня́к ’зараснік маліны’, ’яе галінкі’ (ТСБМ, ТС; любан., Нар. словатв.; міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), малі́навік, малі́ннік ’пітво, настоенае на маліне’ (Нас.); малінавы(й) ’цёмна-чырвоны’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ружакве́тныя, -ых (спец.).

Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца яблыня, груша, вішня, шыпшына, ажына, маліна, глог, ружа і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлюли́ / разлюли́ мали́на прост. разлюлі́ малі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мали́нина разг. (один плод малины) малі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мали́на ж., собир. малі́ны, -лі́н, ед. малі́на, -ны ж.;

не жизнь (не житьё), а мали́на не жыццё, а малі́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружакве́тныя, ‑ых.

Сямейства дрэў, кустоў і травяністых раслін, да якіх адносіцца ружа, маліна, яблыня, груша, сліва і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)