мало́дачка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мало́дачка мало́дачкі
Р. мало́дачкі мало́дачак
Д. мало́дачцы мало́дачкам
В. мало́дачку мало́дачак
Т. мало́дачкай
мало́дачкаю
мало́дачкамі
М. мало́дачцы мало́дачках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Малодка, моло́дка ’маладзіца, маладуха’ (ТСБМ, Мат. Гом., Бяльк., ТС), малодачка ’тс’ (Кліх, Нар. гом.). Рус. моло́дка ’маладзіца, жанчына, якая нядаўна замужам’, ’нявеста’, ст.-рус. моло́дка ’тс’. Польск. młódka ’маладзіца’, ’маладая (на вяселлі)’, ’галаўны ўбор маладой’. Паўн.-слав. moldъka ’маладзіца’, ’маладая самка’ (з экспрэсіўным значэннем) з суф. ‑ъka, які мае адпаведнік ‑ъkъ для ўтварэння назоўнікаў м. р.: польск. młodek ’малады бычок’, чэш. mládek ’вучань мельніка, півавара’, ’сябар маладога’. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)