малахо́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. малахо́л малахо́лы
Р. малахо́ла малахо́лаў
Д. малахо́лу малахо́лам
В. малахо́ла малахо́лаў
Т. малахо́лам малахо́ламі
М. малахо́ле малахо́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махол ’бяздумная, ветраная асоба’ (Юрч., Суч. нар. сл.). Відаць, скарочаная форма ад малахол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)