маладу́шша

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. маладу́шша
Р. маладу́шша
Д. маладу́шшу
В. маладу́шша
Т. маладу́шшам
М. маладу́шшы

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маладу́шша, ‑а, н.

Адсутнасць мужнасці, цвёрдасці духа; маладушнасць. [Каменданта] не маглі абвінаваціць у баязлівасці ці маладушшы. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малоду́шие ср. маладу́шша, -шша ср., маладу́шнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́плі, ‑яў; адз. сопля, ‑і, ж.

Разм. Слізь, выдзяленні з носа; смаркачы.

•••

Соплі распусціць — праявіць маладушша; пачаць ныць, хныкаць.

Соплі ўцерці (груб.) — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)