маладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; незак.

Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым.

Жанчына ўсё яшчэ маладзілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маладжу́ся мало́дзімся
2-я ас. мало́дзішся мало́дзіцеся
3-я ас. мало́дзіцца мало́дзяцца
Прошлы час
м. маладзі́ўся маладзі́ліся
ж. маладзі́лася
н. маладзі́лася
Загадны лад
2-я ас. маладзі́ся маладзі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мало́дзячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маладзі́цца несов. молоди́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладзі́цца, ‑джуся, ‑лодзішся, ‑лодзіцца; незак.

Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым. Хоць .. [пані Адэлі] было ўжо далёка за сорак і ўдавіца добра такі раздалася ў стане, яна яшчэ маладзілася і паглядала на мужчын. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маладзі́цца, драг. молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молоди́ться маладзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падмаладзі́цца ’праясніцца на пагоду’ (Некр.), падмала́джваць(цца) ’збіраецца дождж’ (Др.-Падб.), подмоло́джваць ’намарожваць лёд на рацэ’ (ТС). Гл. маладзі́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

яшчэ́

1. нареч., в разн. знач. ещё;

падлі́ць я. малака́ — подли́ть ещё молока́;

пасля́ камандзіро́ўкі прые́ду я. — по́сле командиро́вки прие́ду ещё;

ён я. не ве́даў, што рабі́ць — он ещё не знал, что де́лать;

со́нца я. то́лькі ўзышло́ — со́лнце ещё то́лько взошло́;

я табе́ я. спатрэ́блюся — я тебе́ ещё пона́доблюсь;

ён я. ніжэ́й сагну́ўся — он ещё ни́же согну́лся;

2. в знач. уступит. союза (указывает на предположительность условия или на его соотносительность с чем-л.; хоть) ещё;

я. не папра́віўся пасля́ хваро́бы, а ўжо ду́маў пра рабо́ту — ещё не попра́вился по́сле боле́зни, а уже́ ду́мал о рабо́те;

3. в знач. усилит. частицы (употребляется при местоимениях и наречиях для подчёркивания какого-л. признака, факта) ещё;

ссіве́ла, а ўсё я. маладзі́цца — поседе́ла, а всё ещё молоди́тся;

— Ты не ба́чыў хло́пчыка? — Яко́га я. хло́пчыка? — Ты не ви́дел ма́льчика? — Како́го ещё ма́льчика?;

я. б — ещё бы;

я. і я. — ещё и ещё;

вось я.! — вот ещё!;

я. (і) як — ещё (и) как;

я. чаго́! — ещё чего́!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)