*Маладзі́ла, молоді́ло ’гарлянка, зайцава капуста, скочкі цэхавыя, Sempervivum tectorum L.’ (жытк. Бейл.), укр. молоди́ло ’тс’. Да малады́ (гл.). Назва абумоўлена танізуючымі якасцямі расліны (ЕСУМ, 3, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак., каго-што.

Надаваць больш малады выгляд.

Прычоска маладзіла жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маладжу́ мало́дзім
2-я ас. мало́дзіш мало́дзіце
3-я ас. мало́дзіць мало́дзяць
Прошлы час
м. маладзі́ў маладзі́лі
ж. маладзі́ла
н. маладзі́ла
Загадны лад
2-я ас. маладзі́ маладзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час мало́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., каго-што.

Надаваць больш малады выгляд. Гадоў .. [рыбаку] было можа трыццаць з гакам, але твар быў да чарнаты загарэлы і гладка паголены, і гэта прыкметна маладзіла яго. Чыгрынаў. Цёплы духмяны вецер .. малодзіць шчокі і весела плюшчыць вочы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)