маладзе́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маладзе́ц малайцы́
Р. малайца́ малайцо́ў
Д. малайцу́ малайца́м
В. малайца́ малайцо́ў
Т. малайцо́м малайца́мі
М. малайцу́ малайца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маладзе́ц, малайца́, мн. малайцы́, -о́ў, м.

1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

Бравы м.

2. у знач. вык. Ужыв. для выказвання пахвалы, адабрэння.

М., што ў час прыйшоў.

3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.; пагард.).

Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́ц, -лайца́ ж.

1. мо́лоде́ц, удале́ц;

2. в знач. сказ. молоде́ц;

м. су́праць аве́ц, а су́праць малайца́ — сам аўца́ — молоде́ц про́тив ове́ц, а про́тив молодца́ — сам овца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладзе́ц, малайца, м.

1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек. Атрад .. налічваў каля двухсот адборных малайцоў. Брыль.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца для выражэння пахвалы, адабрэння. Маладзец ты, брат, знайшоў, што сказаць, — пахваліў Карагу Булякін. Колас.

3. Пагард. Тое, што і малойчык (у 2 знач.). [Валакіткін:] — Знаходзяцца малайцы, што гатоў ён табе вочы выдраць, калі скажаш, што ўсё гэта не так. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр. молодець, рус. молодец ’тс’, польск. młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш. mladec, славен. mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв. mladac ’жаніх’. Прасл. moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).

Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус. молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв. мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́лодец фольк. маладзе́ц, род. малайца́ м.;

до́брый мо́лодец до́бры маладзе́ц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мало́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Малады чалавек, маладзец (у 1 знач.; уст.).

2. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння (пагард.).

Фашысцкія малойчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малайчы́на, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -чы́н (разм.).

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малайчы́на, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і маладзец (у 1, 2 знач.). [Турсевіч:] — Ну, і малайчына! Далі-бог, маладзец... Я, па праўдзе сказаць, і думаў, што ты павінен праведаць мяне... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крут ’хват, маладзец’ (Нас.), ’круцель’ (ТС). Гл. круты2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)