малава́та

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
малава́та - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малава́та нареч. малова́то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малава́та, прысл.

Разм. Не зусім дастаткова; крыху, мала. Малавата дзеці сёння елі. / у знач. вык. Склаўшы.. лістоўку, хлопцы задумаліся, як яе падпісаць. Паставіць адно слова «партызаны» — малавата. Якімовіч. Прапах травой, прапах ракой, Прапах лазой, рачною мятай. Ды толькі радасці такой Было тады мне малавата. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́ла, прысл. (разм.).

Малавата, занадта мала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малова́то нареч. малава́та, зама́ла, во́бмаль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́маль прысл. ’мала, малавата’ (Юрч.). Да мал‑. Адносна словаўтваральнай мадэлі гл. вобмаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зама́ла, прысл.

Разм. Менш чым трэба; малавата. А мне дзвюх моў і слоў замала, Каб нешта простае сказаць. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бмаль, прысл.

Разм. Не зусім дастаткова; малавата. Папяросы бацька круціць тоненькія — махоркі ў кааператыве вобмаль. Чорны. [Мацей:] — Я.. збіраўся, ведаеш, напісаць, ды ўсё часу гэтага вобмаль. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.

2. перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лексіко́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Уст. Слоўнік.

2. ‑у. Запас слоў і выразаў. [Білі Койфер] ніколі не дапускаў думкі, што ў жыцці можа не пашанцаваць, нават слова гэтага не было ў яго лексіконе. Шамякін. [Буцкевіч:] Малавата слоў у тваім лексіконе, хоць ты і паэт. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)