Макля́к, макла́к, мачляк, махля́к, мъкляк ’намоклае пад дажджом адзенне’, ’чалавек у мокрым адзенні’ (навагр., Нар. сл.), навагр. ’дажджавы чарвяк’, маз., бялын. ’затануўшае дрэва’, віл., лід. ’намоклае палена ў рэчцы’ (Сл. ПЗБ), драг. муклек, мн. муклякэ́ ’махавік зялёны, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл., Нар. сл.). Укр. мокля́к ’усё мокрае’, падольск, ’пусты арэх (які бывае ад таго, што на Яна Купалу ідзе дождж)’, зах.-укр. ’багністае месца’. Бел.-укр. ізалексы. Да мокры (гл.). Балтызм. Параўн. maklė̃kas ’вымаклае палена’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маклак ’надта поўнае дзіця’ (докш., Янк. Мат.), ’неахайны’ (Касп.), макляк ’нязграбны чалавек’ (рэч., Мат. Гом.). Роднаснае з вахла́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачонік ’мочаны яблык’ (Янк. 2, маз., Жыв. сл.), мачонкі, мачонікі ’мочаныя, салёныя, марынаваныя грыбы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл., КЭС, лаг.; Мат. Гом.; уздз., Нар. словатв.), ’ваўнянкі, Lactarius torminosus’ (Сл. ПЗБ; Жд. 1; лаг., Жыв. сл.), брасл. ’шампіньёны’ (Бел. хр. дыял.); лудз. мачонікмакляк’ (Сл. ПЗБ), мачонка ’скарынка хлеба, размочаная ў страве’ (Юрч.; КЭС, лаг.), ’курыца, намочаная, каб не квактала’ (Касп.), мачонік ’блін’ (астрав., Сцяшк. Сл.), мачонікі ’страва з хлеба, намочанага ў жыжцы другой стравы’ (Касп.). Аддзеепрыметнікавыя ўтварэнні. Да мача́ць, мачы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)