ма́зь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ма́зь ма́зі
Р. ма́зі ма́зей
ма́зяў
Д. ма́зі ма́зям
В. ма́зь ма́зі
Т. ма́ззю ма́зямі
М. ма́зі ма́зях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мазь, -і, Т ма́ззю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для націрання або намазвання.

Цынкавая м.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н.

М. для абутку.

Лыжная м.

На мазі́ (разм.) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазь ж., в разн. знач. мазь;

калёсная м. — колёсная мазь;

м. для абу́тку — сапо́жная мазь;

цы́нкавая м. — ци́нковая мазь;

спра́ва на мазі́ — де́ло на мази́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазь в разн. знач. мазь, род. ма́зі ж.;

колёсная мазь калама́зь, (отработанная) калані́ца;

де́ло на мази́ спра́ва ідзе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазь, ‑і, Т маззю, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для ўцірання ў скуру або для намазвання яе. Націраць цела маззю.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго‑н. Лыжная мазь. □ Камянела ў бочках мазь для колаў, і марнеў іншы небагаты тавар. Самуйлёнак.

•••

На мазі — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазь ’сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі’, ’густое тлустае рэчыва для замазкі чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., ТС). Укр. мазь, рус. мазь, ст.-рус., ц.-слав. мазь, польск. maź, н.-луж., в.-луж. maz ’тс’, чэш. maz ’машыннае масла’, славац. mazмазь’, славен. mázмазь, памада’, серб.-харв. ма̑змазь, падмазка’, балг. маз. Прасл. mazь утворана ад асновы дзеяслова mazati > ма́заць (гл.) і суф. ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́зь-ма́зь

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

оксоли́новый аксалі́навы;

оксоли́новая мазь аксалі́навая мазь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іхтыёлавы ихтио́ловый;

~вая мазь — ихтио́ловая мазь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калані́ца, -ы, ж. (разм.).

Калёсная мазь (часцей адпрацаваная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)