магі́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. магі́лка магі́лкі
Р. магі́лкі магі́лак
Д. магі́лцы магі́лкам
В. магі́лку магі́лкі
Т. магі́лкай
магі́лкаю
магі́лкамі
М. магі́лцы магі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магі́лка ж., уменьш.-ласк. моги́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Памянш. да магіла (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моги́лка уменьш. магі́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́пілка ’латка’ (арш., ДАБМ) паходзіць з лапікла (гл.). Суф. ‑і‑лк‑а аформлены паводле бел. лазілка, магілка і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: навский день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navьska kostь) ’тс’. Да прасл. *navь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. navмагілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unaviti ’стаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. nava ’прыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, nâv ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўна́ўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. nâve ’смерць’, nāvêt, nāvît ’забіць’, літ. nõvė ’цярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, nõvyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. naṷ- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балтославян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. navikaulis ’тс’ з лат. veļa kauli ’костачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Veļu laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)