лія́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лія́на |
лія́ны |
| Р. |
лія́ны |
лія́н |
| Д. |
лія́не |
лія́нам |
| В. |
лія́ну |
лія́ны |
| Т. |
лія́най лія́наю |
лія́намі |
| М. |
лія́не |
лія́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лія́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліяны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабвіва́цца, ‑аецца; зак.
Абвіцца — пра многае, многіх. Ліяны паабвіваліся вакол дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страфа́нт, ‑у, ДМ ‑нце, м.
1. Трапічныя ліяны, а таксама кусты, з насення якіх здабываюць страфанцін.
2. Настойка з насення гэтых раслін, якая выкарыстоўваецца як лекавы сродак пры некаторых захворваннях сэрца.
[Ад грэч. strophē — кружэнне, абарот і anthos — кветка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лія́на, ‑ы, ж.
Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян. Самуйлёнак. Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры. Крапіва.
[Фр. liane.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаўр, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства лаўровых з пахучым лісцем, якое ужываецца як прыправа. Побач з соснамі, ялінамі, бярозамі, дубамі і клёнамі раслі пальмы і фікусы, лаўры і ліяны, нібы ў афрыканскіх джунглях. В. Вольскі. / ‑у, у знач. зб. Нарэзаць лаўру.
2. звычайна мн. (ла́ўры, ‑аў). Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка яго як сімвал перамогі, узнагароды. — А-а, вы ж актыўны ўдзельнік, толькі без лаўраў, — Паўлавец хітра прыжмурыўся, чакаючы, што адкажа Алесь. Шыцік. Ён не любіў каляных лаўраў Без пераліву мудрых рос І паважаў не звон літаўраў, А сціплы гук сярпоў і кос. Пысін.
•••
Лаўры чые не даюць спаць — аб зайздрасці да чыйго‑н. поспеху [ад слоў палітычнага дзеяча Афін Фемістокла: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць»].
Пажынаць лаўры гл. пажынаць.
Спачыць на лаўрах гл. спачыць.
[Лац. laurus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)