Лі́шкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Лі́шкі
Р. Лі́шак
Лі́шкаў
Д. Лі́шкам
В. Лі́шкі
Т. Лі́шкамі
М. Лі́шках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́шка лі́шкі
Р. лі́шкі лі́шак
Д. лі́шцы лі́шкам
В. лі́шку лі́шкі
Т. лі́шкай
лі́шкаю
лі́шкамі
М. лі́шцы лі́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́шак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́шак лі́шкі
Р. лі́шку лі́шкаў
Д. лі́шку лі́шкам
В. лі́шак лі́шкі
Т. лі́шкам лі́шкамі
М. лі́шку лі́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

харчразвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919–21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́шка1 ’градка’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Да ляха́1 (гл.).

Лі́шка2 ’няцотны лік’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; слонім., Шн.), ’лішак, рэшта’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., ТС), стол. лы́шка ’тс’ (Нар. лекс.), укр. ли́шка ’тс’, рус. смал., пск., ли́шка ’няцотны лік’, паўн. ’многа, з лішкам’. Да прасл. lišьka < lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шкі — назва гульні (Анік.), даўг. лі́шка ’невялікая колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пупы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Зародак ліста, парастка або кветкі. Млеюць у .. [сонечных] праменях дрэвы, пупышкі на іх патрэскаліся, вось-вось загарацца зялёным агнём. Ермаловіч. [Марылька] трымала ў адной руцэ сумку з кніжкамі, а ў другой вярбовыя галінкі з маленькімі пупышкамі. Чарнышэвіч.

2. Разм. Мякаць на канцы пальца. Калола ў пальцы, у пупышкі, як іголкамі. Пташнікаў. Збываючы квецені лішкі, Сукі ахінуліся ў дым, І завязь, як пальцаў пупышкі, Ужо выступала пад ім. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)