ліша́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ліша́й лішаі́
Р. лішаю́ лішаёў
Д. лішаю́ лішая́м
В. ліша́й лішаі́
Т. лішаём лішая́мі
М. лішаі́ лішая́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ліша́й¹, -ю́, мн. -шаі́, -шаёў, м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

Стрыгучы л.

Лускаваты л.

|| прым. ліша́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліша́й (род. лішаю́) м.

1. мед. лиша́й;

2. вет. волче́ц;

лускава́ты л. — чешу́йчатый лиша́й;

мо́кнучы л.мед. мо́кнущий лиша́й;

стрыгу́чы л. — стригу́щий лиша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліша́й, ‑я, м.

1. Назва некаторых хвароб скуры. Стрыгучы лішай. □ Твар .. [старога] зноў цямнее. На пераноссі і пад вачыма — зморшчкі, глыбокія і ў лішаях і кропельках поту. Бажко.

2. Тое, што і лішайнік.

•••

Лускаваты лішай — хранічная незаразная хвароба скуры, з высыпкай, укрытай белымі лусачкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліша́й², -я́, мн. -шаі́, -шаёў і ліша́йнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм; расце на глебе, камянях і кары дрэў.

|| прым. ліша́йнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ліша́й1 ’хвароба скуры’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ’лішайнік’ (ТСБМ, ТС). Укр. лиша́й ’хвароба скуры’, рус. лиша́йлішай’, цвяр., пск. ’гнойны струп на галаве’, польск. liszaj, liszal ’хвароба скуры’, liszajec, liszaje ’лішайнік’; н.-луж. lišaj, lišajca, lišawka, lišawica, в.-луж. lišej, lišawa, чэш. lišej, lišaj, ганацк. leší ’хвароба скуры’, славац. lišaj, lišäj ’тс’, ’мёртвая галава (насякомае)’; славен. lišȃj, серб.-харв. ли̏шај, lȉšalj, макед. лишај, балг. ли́шай, ли́шей ’лішайнік’, ’лішай’. Прасл. lišajь ’хвароба скуры, скурная высыпка, прышчынак’ > ’лішайнік’ (Слаўскі, 4, 489–490; у Скока (2, 308): ’лішайнік’ > ’скурная хвароба’, што здаецца менш верагодным) утворана ад прасл. lix‑ъ (гл. лі́ха) і суф. ‑ějь (Фасмер, 2, 506; БЕР, 2, 444–445). Махэк₂ (336) генетычна супастаўляе разглядаемую лексему са ст.-грэч. λειχήνлішай’ (< λείχω ’ліжу’), у якой, аднак, цяжка растлумачыць пераход < gh̯, і знаходзіць аснову яе ў мар.-славац., ганацк. liša ’агонь, полымя’ (параўн. літ. liepsnà ’полымя’ < і.-е. *leip‑siā — хвароба пачыналася пачырваненнем скуры. Аднак ён не адмаўляе і паходжання лексемы ад прасл. lix‑ъ.

Ліша́й2 ’толькі’ (Федар. 1), рус. паўн. лиша, лишо, лише ’толькі, як толькі’ і семантычна блізкія рус. лишь, укр. лише, лиш ’толькі, усяго толькі’, ’як толькі’. Усх.-слав. Узыходзіць да формы параўнальнай ступені н. роду лише ад лихо < lixъ. Да ліха (гл.). Канчатковае ‑й з’яўляецца займеннікавай і прыслоўнай прасл. часціцай ‑i (‑jь), параўн. аналагічна серб.-харв. ondaj, tadaj, славен. tukaj, včeraj, польск. tutaj, dzisiaj, укр. тогдий, тудий, тутичкай (ESSJ SG, 1, 107, 314, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макрэ́ц, -раца́, м.

Мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лиша́й бот., мед. ліша́й, -ша́ю м.;

стригу́щий лиша́й стрыгу́чы ліша́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лішаепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на лішай. Лішаепадобныя плямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стригу́щий / стригу́щий лиша́й мед. стрыгу́чы ліша́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)