ліхта́рык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ліхта́рык ліхта́рыкі
Р. ліхта́рыка ліхта́рыкаў
Д. ліхта́рыку ліхта́рыкам
В. ліхта́рык ліхта́рыкі
Т. ліхта́рыкам ліхта́рыкамі
М. ліхта́рыку ліхта́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ліхта́рык м., уменьш. фона́рик;

кішэ́нны л. — карма́нный фона́рик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхта́рык, ‑а, м.

Памянш. да ліхтар; невялікі ліхтар. Па правы бок далёка ў цемені мільгануў і адразу ж згас ліхтарык вартавога. Краўчанка. На шапцы начальніка змены іншы раз гарэў ліхтарык. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Асвятляльны прыбор у выглядзе шклянога футарала.

Вулічны л.

Электрычны л.

2. Шкляны праём у даху, а таксама зашклёны выступ у будынку.

3. Сіняк, кровападцёк пад вокам (разм.).

|| памянш. ліхта́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ліхта́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фона́рик уменьш., в разн. знач. ліхта́рык, -ка м.;

электри́ческий карма́нный фона́рик электры́чны кішэ́нны ліхта́рык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бы², злуч. (разм.).

Ужыв. ў параўнаннях са знач.: як, усё роўна як, быццам, нібыта.

Сумна, бы на хаўтурах.

Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішанёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і кішэнны. Кішанёвая расчоска. Кішанёвы ліхтарык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжо́к, ‑жка, м.

Тое, што і флажок. У дзяжурным памяшканні Таня яшчэ раз агледзела ліхтарык, падрыхтавала зусім новенькія жоўтыя сцяжкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўстамо́рды, ‑ая, ‑ае.

Разм. З тоўстай мордай. Таўстаморды бульдог. / Зневаж. Пра чалавека. Адкормлены, рыжавусы, таўстаморды чалавек зверскага віду трымаў у руках электрычны ліхтарык, асвятляючы хату і яе ўбогую абстаноўку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чытэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка чытаецца; які можна прачытаць. Нумарны ліхтарык яшчэ не гарэў, але нумар быў зусім чытэльны. Чорны. Выходзяць літары ў .. [Петрыка] яшчэ не зусім зграбныя, але ўжо досыць чытэльныя. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)