ліхвя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, які пазычае грошы пад вельмі высокія працэнты.

|| ж. ліхвя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ліхвя́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхвя́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ліхвя́р ліхвяры́
Р. ліхвяра́ ліхвяро́ў
Д. ліхвяру́ ліхвяра́м
В. ліхвяра́ ліхвяро́ў
Т. ліхвяро́м ліхвяра́мі
М. ліхвяру́ ліхвяра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ліхвя́р, -ра́ м. ростовщи́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхвя́р, ‑а, м.

У буржуазным грамадстве — той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхвя́р ’кулак’ (Яруш.), ’хто прычыняе людзям няшчасце’ (пух., Жд. 2), ’той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’ (ТСБМ), укр. лихва́р, лихвʼя́р, ст.-рус. лихварь (XVII ст.), польск. lichwiarz, в.-луж. lichwar, чэш. lichvář ’тс’, славац. lichvár ’гандляр скацінай’; серб.-харв. ли̏хвар, славен. lihvár, макед. лихвар, балг. лихва́р. Прасл. форма lixvarь, якая абыходзіць да прасл. lixva ’пазыка грошай пад працэнты’ (Слаўскі, 4, 236). Апошняе — запазычанне з гоц. leiƕva ’пазыка’, leiƕan ’пазычаць’, ст.-в.-ням. lîhan ’тс’ (Бернекер 1, 717; Фасмер, 2, 504–505; Слаўскі, 4, 233–235). Магчыма, аднак, і поўнае запазычанне з герм. *leihwarja‑ ’пазыкадаўца’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ростовщи́к ліхвя́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працэ́нтшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто пазычае грошы пад працэнты; ліхвяр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхвя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да ліхвяр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхвя́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ліхвя́ру ліхвя́рым
2-я ас. ліхвя́рыш ліхвя́рыце
3-я ас. ліхвя́рыць ліхвя́раць
Прошлы час
м. ліхвя́рыў ліхвя́рылі
ж. ліхвя́рыла
н. ліхвя́рыла
Загадны лад
2-я ас. ліхвя́р ліхвя́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ліхвя́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лихои́мец уст. ліхвя́р, -ра́ м.; (взяточник) ха́барнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)