літо́ўка² гл. літоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Літо́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Літо́ўка
Р. Літо́ўкі
Д. Літо́ўцы
В. Літо́ўку
Т. Літо́ўкай
Літо́ўкаю
М. Літо́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

літо́ўка¹, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Від касы з доўгім палатном і высокім касільнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літо́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. літо́ўка літо́ўкі
Р. літо́ўкі літо́вак
Д. літо́ўцы літо́ўкам
В. літо́ўку літо́вак
Т. літо́ўкай
літо́ўкаю
літо́ўкамі
М. літо́ўцы літо́ўках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

літо́ўка,

гл. літоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.

Літоўка2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).

Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

літо́ўцы, -аў, адз.о́вец, -то́ўца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.

|| ж. літо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак.

|| прым. літо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лито́вка літо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літо́ўцы, ‑тоўцаў; адз. літовец, ‑тоўца, м.; літоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літоўскай ССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літоўчык ’від сякеры’ (брасл., паст., Сл. ПЗБ). Да літоўка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)