лі́тара, -ы, мн. -ы, -тар, ж.

1. Знак азбукі.

2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спец.).

Літара ў літару — вельмі дакладна.

|| прым. лі́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́тара

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́тара лі́тары
Р. лі́тары лі́тар
Д. лі́тары лі́тарам
В. лі́тару лі́тары
Т. лі́тарай
лі́тараю
лі́тарамі
М. лі́тары лі́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лі́тара ж.

1. бу́ква;

мала́я л. — стро́чная бу́ква;

вялі́кая л. — прописна́я бу́ква;

2. полигр. ли́тера;

л. ў ~ру — бу́ква в бу́кву;

л. зако́ну — бу́ква зако́на;

застава́цца мёртвай ~рай — остава́ться мёртвой бу́квой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́тара, ‑ы, ж.

1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары. Бядуля.

2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.

•••

Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.

Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літара ’гітара’ (Растарг.). У выніку мены гʼ у йʼ (параўн. генера́л > енера́л), пасля й > л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

літара / нязграбна напісаная: каракуля

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

загало́вак, -лоўка, мн. -лоўкі, -лоўкаў, м.

Назва якога-н. твора (літаратурнага, навуковага і пад.) або асобных яго частак.

|| прым. загало́вачны, -ая, -ае і загало́ўны, -ая, -ае.

З. шрыфт.

Загалоўная літара — вялікая літара, якая пішацца ў слове ў пачатку тэксту, раздзела, абзаца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіта́

літара

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. фіта́
Р. фіты́
Д. фіце́
В. фіту́
Т. фіто́й
фіто́ю
М. фіце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́ква лі́тара, -ры ж.;

строчна́я бу́ква мала́я лі́тара;

прописна́я бу́ква вялі́кая лі́тара;

бу́ква в бу́кву лі́тара ў лі́тару;

бу́ква зако́на лі́тара зако́ну;

остава́ться мёртвой бу́квой застава́цца мёртвай лі́тарай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́тар лі́тары
Р. лі́тара лі́тараў
Д. лі́тару лі́тарам
В. лі́тар лі́тары
Т. лі́тарам лі́тарамі
М. лі́тары лі́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)